Дзень моладзі ў Вялікай Бераставіцы

Культура Общество

IMG_3295 IMG_3299 IMG_3303 IMG_3310 IMG_3312 IMG_3316 IMG_3318 IMG_3321 IMG_3324 IMG_3327 IMG_3331 IMG_3335 IMG_3346 IMG_3347 IMG_3352 IMG_3362 IMG_3365 IMG_3370 IMG_3378 IMG_3386 IMG_3390 IMG_3391 IMG_3394 IMG_3398 IMG_3401 IMG_3404У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі – свята самай актыўнай і перспектыўнай часткі нашага грамадства. Для маладых людзей Бераставіччыны святочнае мерапрыемства з гэтай нагоды было арганізавана вечарам у суботу, 25 чэрвеня.

У гарадскім парку каля летняга амфітэатра разгарнулі сваю работу гандлёвыя кропкі, атракцыёны для дзяцей, прадстаўнікі касметычных кампаній Faberlic і Mary Kay праводзілі майстар-класы па макіяжы і дэманстравалі сваю прадукцыю, а аматары футболу арганізавалі гульню на стадыёне.  Ва ўсіх жадаючых таксама была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў ігры на гітары,  згуляць у лазертаг або нават зрабіць роспіс на целе ў стылі бодзі-арт.

А для тых, хто не паспеў яшчэ падпісацца на “Бераставіцкую газету”, работнікі рэдакцыі разам з паштальёнам праводзілі Дзень падпісчыка, запрашалі выпісаць раённае выданне і атрымаць памятны падарунак.

Вядома, спякотнае надвор’е, якое ўсталявалася ў выхадныя дні, унесла свае карэктывы,  і гледачоў на канцэртнай праграме было не вельмі многа, але артысты стараліся падарыць святочны настрой усім прысутным.

Канцэртную праграму падрыхтавалі работнікі культуры і ўдзельнікі аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна, а таксама ўдзел святочным мерапрыемстве прыняла гродзенская кавер-група “Beach Boogie Band”, якая на працягу дзвюх гадзін выконвала хіты рускага і замежнага рока.

У завяршэнне святочнага вечара маладых людзей чакала дыскатэка.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *