Да сяўбы ў РУСП “Масаляны” гатовы

Лента новостей

IMG_2643Такое ўпэўненае ва ўласных сілах меркаванне давялося мне пачуць ад галоўнага агранома РУСП “Масаляны” Сяргея Калесніка (на здымку). У гэтай моцнай гаспадарцы пад азімыя было адведзена 670 гектараў, з якіх 440 заняла пшаніца і 230 трыцікале. Восенню правялі хімпраполку. У сакавіку азімыя падкормяць мінеральнымі ўгнаеннямі. Стаўка была зроблена, як і кожны год, на перспектыўныя гатункі. Пшаніца Багатка дае ў сярэднім тут 68 цэнтнераў з гектара ў вазе пасля дапрацоўкі, трыцікале Вальтарыа — 73.
Зараз у полі зроку падрыхтоўка да сяўбы яравых. Пшаніцы трэба будзе пасеяць 80 гектараў, ячменю – 65, аўсу – 10 і 85 гектараў бабовых. Шматгадовыя травы займаюць 378 гектараў. Вырошчваецца люцэрна – сапраўдная зялёная скарбонка спажыўных рэчываў для жывёлы.
Калі зямля прагрэецца, хаця і бываюць па начах замаразкі, праводзяць культывацыю. Капіляры ў глебе разбураюцца і вільгаць не выходзіць на паверхню. У РУСП “Масаляны” ёсць айчынныя культыватары з захопам па 6 і 8 метраў, і нават адзін, які захоплівае 9 метраў.
Механізатары Дзмітрый Даніль­чык, Юрый Навагроцкі, Аляксандр Іваноўскі і Віктар Карпук – сапраўдныя майстры сваёй справы. Ім можна даверыць любы від работ.
Сяўбу ў РУСП “Масаляны” пры спрыяльным надвор’і плануюць правесці дзён за дзесяць. Тэхніка і насенне да гэтага своечасова падрыхтаваныя.
А ў галоўнага агранома Сяргея Калесніка гэта будзе ўжо 26-ая сяўба. Вопытны прафесіянал ведае ўсе тонкасці земляробства, стараецца для гаспадаркі, каб яна эфектыўна развівалася і ўмацоўвалася.
Ніна Наддэ, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *