Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

Лента новостей

Гэты дзень ужо ў 28-ы раз адзначаўся 18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА. Наша Бераставіччына славіцца сваімі помнікамі гісторыі, архітэктуры і культуры. Старэйшы з іх—касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вялікай Бераставіцы. Трынаццаці помнікам археалогіі, гісторыі і культуры Бераставіцкага раёна Пастановамі Савета Міністраў РБ ад 14.05.2007 г. №578 і ад 21.09.2010 г. №1351 нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У сакавіку гэтага года рашэннем райсавета дэпутатаў была зацверджана «Раённая праграма па ахове помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны на 2011-2015 гады», якая прадугледжвае далейшае ўдасканаленне і сістэматызацыю ўсёй работы па захаванні самабытнасці культуры бераставіцкага рэгіёна.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *