Даставіць кнігу бібліобус

Лента новостей

1Пачаўся новы год, і ў бібліятэках Бераставіцкага раёна пачалася перарэгістрацыя чытачоў. Пра тое, колькі з іх карыстаецца паслугамі перасоўнай бібліятэкі, і ці запатрабаваная гэтая форма абслугоўвання ў сельскага насельніцтва, гутару з бібліятэкарам бібліобуса Нэлі Улявічус.

– Нэлі Аляксандраўна, перарэ­гістрацыя чытачоў перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса яшчэ вядзецца?
– Так. Працэс гэты пакуль не завершаны. За першы месяц новага года мы ажыццявілі ўжо 13 выездаў па раёне і перарэгістравалі 200 чытачоў. Ім было выдадзена 2000 экзэмпляраў кніг і часопісаў. Дарэчы, у мінулым годзе чытачоў было 1400.
– Хто сёння ваш чытач?
– У большасці – гэта пенсіянеры, якія жывуць у аддаленых ад стацыянарных бібліятэк вёсках. Але паслугамі бібліобуса карыстаюцца таксама і працуючыя вяскоўцы, і навучэнцы, і хатнія гаспадыні, і інваліды.
3– Што ўяўляе сабой фонд перасоўнай бібліятэкі?
— Бібліобус мае сваю ўласную колькасць падпісных выданняў. А кніжны фонд фарміруецца з агульнага фонду Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Ведаючы перавагі чытачоў, перад кожнай паездкай мы падбіраем неабходную літаратуру, а часам і электронныя выданні. Часта чытачы пакідаюць папярэднія заяўкі на тыя ці іншыя кнігі, і мы стараемся задаволіць іх запыты.
– Выязджаючы па аддаленых вёсках, размаўляючы з людзьмі, што Вы можаце сказаць пра запатрабаванасць паслугі бібліобуса і наогул пра патрэбнасць сельскага насельніцтва ў чытанні?
— У нашым раёне такая форма бібліятэчнага абслугоўвання як перасоўная бібліятэка была ўведзена з 2008 года. І практыка паказала, што яна запатрабаваная. Сельскія жыхары ахвотна карыстаюцца паслугамі бібліобуса. Людзі старэйшага пакалення шмат чытаюць, нават болей, чым моладзь. Многія падыходзяць да нашага аўтобуса не толькі, каб узяць кнігу ці пагартаць часопісы, але і каб проста пагутарыць, даведацца пра раённыя навіны, падзяліцца тым, як і чым яны жывуць. І, прызнаюся, няма большай падзякі бібліятэкару, чым цёплыя сустрэчы з людзьмі, якія чакаюць яго ў сваіх дамах.
Гутарыла
2Святлана Ганчарова,
фота з архіва райбібліятэкі

На здымках: бібліятэкар Нэлі Улявічус прапаноўвае часопісы пенсіянеру з в.Плябанаўцы Стані­славу Кулісевічу (у цэнтры); абслугоўванне на даму інваліда 1-й групы Аляксандра Саламы; работнік сельгас­кааператыва Павел Жвалеўскі і пенсіянерка Нона Саловіч з в.Жорнаўка выбіраюць, што пачытаць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *