Даследчая работа ў Алекшыцкай школе

Лента новостей

Фарміраванне ў навучэнцаў здольнасці самастойна здабываць і прымяняць веды патрабуе ўвядзення ў адукацыйны працэс новых формаў і спосабаў яго арганізацыі. У сувязі з гэтым ў нашай установе адукацыі ўзнікла пытанне аб выкарыстанні ў навучанні даследчай дзейнасці. Бо менавіта яна дазваляе навучэнцам заняць актыўную пазіцыю ў вучэбным працэсе, уключыцца ў творчы пошук невядомага. Школьны ўзрост – спрыяльны для далучэння навучэнцаў да вучэбна-даследчай дзейнасці. Вядома, вядучая роля тут адводзіцца настаўніку-прадметніку, які ў працэсе індывідуальнай работы з навучэнцам павінен дапамагчы ў выбары тэмы даследавання, якая будзе цікавай, вызначыць кола праблем, якія патрабуюць вырашэння, падабраць неабходную літаратуру. Але важна, каб і сам навучэнец зразумеў значнасць свайго даследавання, магчымасць яго выкарыстання на практыцы. Тэмы, якія выбралі для даследавання алекшыцкія школьнікі разам са сваімі кіраўнікамі, самыя разнастайныя: “Газированная вода – яд малыми дозами”, “Влияние мультфильмов на поведение детей”, “Магические квадраты – удивительные представители воображаемого мира чисел”, “Дыялектызмы ў творы Б.Сачанкі “Апошнія і першыя” і іншыя.
Вынікам работы стала першая школьная даследчая канферэнцыя «Дыяменты», якая прайшла 26 лютага. Адкрыла канферэнцыю дырэктар школы Ж.Т.Агар, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і прадставіла журы. У якасці ганаровых гасцей у канферэнцыі ўдзельнічалі бацькі навучэнцаў. У ходзе канферэнцыі школьнікі мелі магчымасць выступіць са сваімі паведамленнямі (а іх было аж сямнаццаць!). Напрыканцы канферэнцыі члены журы ўручылі ўдзельнікам канферэнцыі Дыпломы ў шасці намінацыях: актуальнасць і практычная значнасць работы; наяўнасць даследчага падыходу; якасць мультымедыйнага суправаджэння; арыгінальнасць раскрыцця тэмы; аргументаванасць, дакладнасць, даступнасць выкладання; дзелавыя якасці дакладчыка. Лепшыя работы будуць прадстаўлены для ўдзелу ў ІV адкрытай раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Стремление. Открытие. Успех”.
Далучэнне навучэнцаў да даследчай дзейнасці дазволіла педагогам вырашыць шэраг праблем, звязаных з індывідуальным падыходам, стварэннем станоўчай вучэбнай матывацыі. Памянялася і пазіцыя педагога: з носьбіта гатовых ведаў ён ператвараецца ў арганізатара і каардынатара даследчай дзейнасці сваіх вучняў. Даследчая дзейнасць для навучэнца – гэта адзін са шляхоў інтэлектуальнага развіцця. Вучні набываюць не толькі новыя веды, а і засвойваюць новыя віды дзейнасці, развіваюць здольнасці да творчасці. Самастойнасць, адказнасць,настойлівасць, мэтанакіраванасць – вось няпоўны пералік якасцей, якія можа развіць ў сабе навучэнец, які займаецца даследчай дзейнасцю.
Галіна Паплаўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алекшыцкай СШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *