Зіма – цяжкі перыяд у жыцці птушак. Многія з іх ляцяць у вырай, каб у больш мяккіх умовах перазімаваць. Але ёсць птушкі, якія застаюцца тут, на беларускай зямлі. І ім складана знайсці сабе корм ва ўмовах халоднага зімовага надвор’я. Многія птушкі каб прыстасавацца да суровай зімы часта прылятаюць да чалавечага жылля. Менавіта таму вельмі важна дапамагчы ім і развесіць кармушкі.
Кармушкі могуць быць рознымі: ад самай звычайнай у форме латка любых памераў з борцікамі па краях да больш складаных кармавых столікаў з дахам і сценкамі, якія абараняюць корм ад ветру і снегу. Падвешваць іх трэба на дрэвы ці слупы на вышыні 1-2 м. Самую простую кармушку можа зрабіць кожны з пластыкавай бутэлькі. Дастаткова толькі выразаць адтуліны па баках.
А вось падабраць корм для птушак не так і проста. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса, аўсянкі i авёс. Але нічога, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў няма. Сініцы і іншыя птушкі з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях кармушкі, падвесіць у сетачцы або на дроціках, прымацаваць да галінак дрэў. Трэба запомніць, што разнастайнасць корму вабіць розных птушак. І часта каля кармушкі можна ўбачыць нават рэдкі від іх. А некаторых і ўвогуле можна назіраць толькі ўзімку – яны прылятаюць з поўначы ў Беларусь толькі на зімовыя месяцы, а з прыходам цеплыні вяртаюцца дадому.
На здымку: такім чынам жыхары шматпавярховых дамоў па вуліцах Леніна,7 і Савецкая,6 г.п.В.Бераставіца штогод клапоцяцца пра птушак у зімовы перыяд, вывешваючы кармушкі.
Падрыхтавала
Святлана Ганчарова
В зиму из десяти синичек выживает только одна. Поэтому у синичек такие большие выводки по 5-7 птенцов и два раза за лето.
Помочь птицам сейчас это так просто. Крошки белого хлеба или батона. Старая крупа, шкурки от сала оставшиеся после разделки свиньи, спасут многих от голодной и холодной смерти.
Весной они помогут нам избавиться от гусениц в наших садах и огорродах.