Даніна павагі — лепшым

Актуально

Здаецца, што ў век прагматыкаў  гучныя словы ўжо выйшлі з моды, але ў гарачы і напружаны  час уборкі  так і хочацца назваць хлебаробаў “героямі жніва”. Менавіта ад іх залежыць, ці будзе мець краіна і раён дастаткова збожжа. А ў засуху, калі ў многіх месцах за межамі рэспублікі надзея на багаты ўраджай не спраўдзілася і цэны ўжо пайшлі ўверх, своечасовая і якасная ўборка асабліва важная.
У нашым раёне добрай традыцыяй стала ўшанаванне лепшых  хлебаробаў. Вось і ў аўторак, 27 ліпеня, па выніках раённага спаборніцтва за першы ты-дзень уборкі збожжавых  былі вызначаны тыя, хто робіць гонар гаспадаркам сваёй сумленнай працай. Падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі атрымалі   лепшыя камбайнеры і вадзіцель. Гэта старшыя камбайнеры Валерый Карытка і Казімір Антушэвіч, камбайнер Вадзім Лаўрашук і вадзіцель Сяргей Карпуць з СВК “Алекшыцы”, старшы камбайнер Іван Антановіч і камбайнер Ігар Каровін з РУСП “Масаляны”, старшы камбайнер Сцяпан Талочка і камбайнер Генрых Кісель з СВК імя Варанецкага. Падарункі купілі арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка Бераставіца. Уручылі  ўзнагароды перадавікам начальнік райсельгасхарча Антон Кулісевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Апон. Валерыю Карытку і Казіміру Антушэвічу таксама былі ўручаны вымпелы абкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі, а  Сяргею Карпуцю – грашовая прэмія.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *