Гісторыя трэцяя. Ёсць у Вялікай Бераставіцы яшчэ адзін адносна невялікі аднапавярховы будынак, які ўзведзены ў пачатку ХХ ст. Аб гэтым малапрыкметным будынку варта было б сказаць некалькі слоў. Размяшчаецца ён у самым цэнтры мястэчка ў глыбіні (на заднім плане) паміж сучаснай раённай бібліятэкай і жылым двухпавярховым домам па вуліцы Савецкай, 1. Яго сучасны паштовы адрас — вуліца Чырвонаармейская, 3. Зусім нядаўна дзеля цікавасці вырашыў туды зайсці.
Цяпер у сярэдзіне будынку знаходзіцца магазін. Звонку над уваходам у яго вісіць шыльда з адпаведным надпісам “Стиль”.
Памятаю, яшчэ ў часы СССР тут быў магазін “Культмаг”. А прадавалі ў ім самыя разнастайныя тавары – канцылярскія дробязі, сшыткі, шахматы, шашкі, спортінвентар, грампласцінкі, стаялі ў продажы таксама веласіпеды і нават матацыклы “Мінск”.
У даваенныя ж гады ў будынку размяшчалася яўрэйская пачатковая школа, якая называлася “хэдэр”. Наведвалі яе дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Дзяцей іншых нацыянальнасцей на вучобу сюды не прымалі.
Настаўнікі (меламеды) знаёмілі вучняў з асноўнымі паняццямі Торы (дакладней Тойры) – Свяшчэннага пісання яўрэяў, а таксама вучылі іх чытаць і пісаць літары на іўрыце. Іншыя дысцыпліны ў школе не выкладаліся. У даваенных хэдэрах было дазволена вучыцца і дзяўчынкам. Аднак хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі займацца асобна, паколькі гэта прадугледжвала рэлігія. У сувязі з гэтым яны наведвалі хэдэр у розныя гадзіны дня, прычым хлопчыкі абавязкова павінны былі ся-дзець на занятках у ярмолках – галаўных уборах, якія пакрывалі верхнюю частку галавы. Гэты галаўны ўбор называлі яшчэ мыцкай альбо кіпай. У якасці настаўнікаў (меламедаў) у хэдэр ішлі працаваць у асноўным людзі ў сталым узросце, са слабым здароўем, альбо інваліды, паколькі праца выкладчыка ў пачатковай школе лічылася малааплатнай і непрэстыжнай у яўрэйскім асяроддзі..
Пасля заканчэння хэдэру яўрэйскія дзеці нараўне з іншымі дзецьмі ішлі на вучобу ў звычайную польскую пачатковую школу і вывучалі там ўсе неабходныя свецкія дысцыпліны. У Вялікай Бераставіцы польская пачатковая школа ў тыя часы была на вуліцы Школьнай (сёння Камсамольскай) недалёка ад праваслаўных могілак.
Бераставіцкі хэдэр праіснаваў да Другой сусветнай вайны і быў ліквідаваны. А ў часы нямецкай акупацыі ў будынку ўжо размяшчалася жандармерыя – падраздзяленне нямецкай вайсковай паліцыі. Гэты мураваны будынак у часы вайны, як расказваюць мясцовыя жыхары, быў абнесены калючым дротам.
Гісторыя чацвёртая. Хацелася б прыпомніць яшчэ адзін стары забыты бераставіцкі будынак, узведзены ў пачатку ХХ ст. Знаходзіцца ён побач з сучасным рынкам гарадскога пасёлка.
Адразу за харчовай крамай “Хуторок” ёсць невялічкая пляцоўка (пустка), на якой яшчэ зусім нядаўна тарчалі з зямлі бетонныя слупы ад старога хлява (гумна) з пограбам пад бульбу, які належаў “пры паляках” жыхарцы Бераставіцы Тэрэзе Малыніч. За гэтай пляцоўкай і стаіць той самы стары малапрыкметны будынак, аб якім пойдзе размова.
Дом узведзены з цэглы жоўтага колеру. Праўдападобна, што на сённяшні дзень захавалася толькі частка гэтага будынку і размяшчаецца яна цяпер ў сярэдзіне паміж дзвюма сучаснымі прыбудоўкамі.
Вядома што “за польскім часам” у гэтым мураваным доме і на яго падворку размяшчалася бераставіцкая рэзня (бойня). Верагодна і яна належала зноў жа людзям “Майсеевай веры”.
Як і ў выпадку з лазнямі, яўрэйскія рэзні былі двух тыпаў. Першы – калі рэзня належала яўрэям, а рэзалі там жывёлу і птушку для ўсіх. Трэба адзначыць, што ў тыя часы ў яўрэйскім асяроддзі людзі іншых нацыянальнасцей называліся гоямі. Адсюль яшчэ адно сучаснае слова “ізгой”. У рэзнях першага тыпу маглі працаваць таксама і гоі. Разам з тым уладальнік рэзні (яўрэй) у першую чаргу стараўся забяспечыць працай менавіта яўрэяў. У рэзнях жа другога тыпу працавалі выключна яўрэі. Рэзалі там у асноўным толькі птушку і толькі для людзей “Майсеевай веры”. Працаваць са свіннямі катэгарычна забараняла рэлігія. Прычым рэзчыкі перш чым прыступіць да працы, праходзілі абавязковы курс навукі аб кашэрнасці (кашрут). Згодна з гэтым вучэннем птушка альбо жывёла абавязкова павінны былі быць забітыя толькі з першага ўдару (дакранання) ножыка. А кроў пры гэтым сцякала ў спецыяльныя ёмістасці. Пападання нават невялікай колькасці яе на падлогу не дапускалася. У адваротным жа выпадку мяса лічылася некашэрным і ішло на продаж гоям. У такіх кашэрных рэзнях неяўрэі маглі выконваць ролю толькі падсобных рабочых, напрыклад, дастаўляць з вёсак жывёлу на бойню.
Узгаданая рэзня ў нашым мястэчку адносілася да першага тыпу. Гэта значыць, што рэзалі на ёй адначасова і свіней (“тучнікаў”). Рэзчыкам тут працаваў паляк Станіслаў Мікшута разам з сынам. Жылы драўляны дом Мікшутаў стаяў недалёка ад рэзні на месцы сучаснага раённага суда (Леніна, 23).
Адзначу, што бераставіцкія яўрэі гандлявалі таксама і свінінай. Тушы “тучнікаў” (мясная парода свіней) разразалі напалову ўздоўж і захоў-валі ў глыбокіх паграбах на лёдзе, пасыпаным апілкамі. Мясцовыя старажылы ўспамінаюць, што ўзімку гандляры рэгулярна наймалі людзей для нарыхтоўкі лёду. Нават была чарга, бо плацілі яўрэі някепска. Вялізныя глыбы нарыхтоўшчыкі рэзалі прама на бераставіцкім возеры доўгімі вертыкальнымі (“зубатымі”) піламі і потым падводамі развозілі па паграбах.
Гісторыя пятая. Прывяду яшчэ адну гісторыю, звязаную з жыццём тагачаснай яўрэйскай абшчыны ў Вялікай Бераставіцы. Гэты кароткі гістарычны фрагмент, расказаны жыхарамі мястэчка, мае іранічны падтэкст. Разам з тым ён падаецца цікавым і жыццярадасным. Таму палічыў неабходным яго запісаць.
Многія напэўна звярталі ўвагу на дом па вуліцы Савецкай 19, каля якога пад навесам красуецца дэкаратыўна аформленая студня, размаляваная ў зялёны і жоўты колеры. Знаходзіцца гэты дом побач з праезджай часткай, калі ідзеш з цэнтра пасёлка да аўтастанцыі. Паблізу размяшчаецца мураваны будынак бераставіцкага краязнаўчага музея (некалі тут была пажарная частка).
Дык вось, гэты жылы драўляны дом быў узведзены яшчэ ў даваенныя часы. А засяляла яго тады сям’я вядомага ва ўсёй ваколіцы шкляра. Звалі яго Рува. Гэты чалавек меў доўгую бараду. Адзначу, што шкляр – гэта дробны рамеснік, які займаўся шкленнем вокнаў, рэзкай і продажам шкла. Рамеснік быў мабільным. Частку свайго матэрыялу ён насіў прама за спіной ў спецыяльна прыстасаваным драўляным кантэйнеры накшталт скрынкі і мог непасрэдна на месцы выразаць адпаведных памераў шкло і адразу замяніць выбітую шыбу.
Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што часта, калі рукі рамесніка былі занятыя, да яго нечакана падбягалі дзеці, хутка прычаплялі яму да барады гумку і імгненна разбягаліся. Гумка скручвалася, ад чаго барада прымала даволі смешны выгляд. Назіраючы здалёк, дзетвара заходзілася ад смеху, а рамеснік Рува злаваўся
Гісторыя шостая. Вядома, што да вайны ў нашым мястэчку было два млына. Адзін з іх (вадзяны) належаў графам Касакоўскім і стаяў каля самага моста, дзе цяпер пляцоўка перад магазінамі. Старэйшыя жыхары Бераставіцы гавораць, што выраблялі на ім толькі асыпку – корм для свіней і іншай хатняй жывёлы, а высакаякасную муку для выпечкі хлеба і булак (“пытэль”) можна было зрабіць ужо на другім бераставіцкім млыне, які знаходзіўся побач праз дарогу. Ён стаяў прама на беразе возера. Калісьці ў савецкія часы на гэтым месцы быў цір. Цяпер тут знаходзіцца гандлёвы павільён пры самай вуліцы Леніна. Акрамя мукі на гэтым млыне выраблялі розныя крупы. Часцей за ўсё ячную. Тут нават рэзалі салому на сечку. Пытлёваную муку прама на млыне рэгулярна куплялі местачковыя пекары-яўрэі..
На пытанне :“Дзе малолі?”, мясцовыя жыхары адказвалі :”Малолі ў Залмана”. У даваенны час гаспадара млына Залмана Штайна ведалі і паважалі не толькі ў даваенным мястэчку, але і ў ваколіцах. Ён таксама з’яўляўся прадстаўніком яўрэйскай абшчыны Бераставіцы. Побач з млыном уздоўж вуліцы Гродзенскай (Леніна) стаяў двухпавярховы драўляны жылы дом гэтага чалавека, а прылягаючая да яго тэрыторыя цягнулася ўгару аж да прыватнай аптэкі паляка Антонія Яцэвіча (у савецкі час на падмурках гэтай аптэкі пабудавалі ашчадную касу).
У адрозненне ад старога млына Касакоўскіх, які працаваў ад энергіі падаючай на кола вады, млын Залмана быў больш удасканалены і эфектыўны. Гэта быў паравы млын. Прынцып дзеяння падобнага аб’екта наступны. Для яго работы патрабавалася перш за ўсё вада. Верагодна, што падавалася яна з возера ў млын з дапамогай помпы (насоса). Унутраныя памяшканні будынка падзяляліся на дзве часткі – машыннае аддзяленне і памяшканне, дзе непасрэдна малолі збожжа. У машынным аддзяленні адкачаная з возера вада праз спецыяльны фільтр запаўняла металічныя катлы, абмураваныя гарачаўстойлівай цэглай. Печы гэтую ваду даводзілі да кіпення. Адтуль гарачы пар пад высокім ціскам праз клапаны трапляў у цыліндры, якія з дапамогай шатуна прыводзілі ў дзеянне вал, кола-махавік, і ўсю сістэму. Урэшце чарга даходзіла да жорнаў. Колькі ўсяго паравых катлоў было ўсталявана на бераставіцкім млыне Штайна і якой яны былі магутнасці невядома. Зыходзячы з адносна невялікіх памераў самога будынку, можна судзіць, што паравая машына была не такой магутнай. Аб гэтым гаворыць і тое, што пры млыне была дадаткова ўстаноўлена вадзяная кола-турбіна (ротар), якая сваімі лопасцямі-каўшамі чэрпала з паверхні возера ваду і ад гэтага круцілася. Дапаможная турбіна спалучалася з паравой машынай млына і была прызначана для дадатковага павялічэння яе магутнасці. Невядома таксама чыёй вытворчасці было ўсё гэта абсталяванне. Не выключана, што яно было замежным.
Печы млына ацяплялі коксам (вугалем), дровамі альбо апілкамі, якія прывозілі з пільні. Газы ад згарання матэрыялу выходзілі ў комін. Будынак млына быў драўляны на мураваным падмурку, а ў сярэдзіне яго падлога ўкладзена гарачаўстойлівай цэглай.
На адным са здымкаў, якія зрабіў яшчэ ў 1911 г. падчас чарговага наведвання роднага мястэчка наш зямляк праваслаўны святар-фатограф Павел Валынцэвіч, можна ўбачыць згаданы паравы млын яшчэ ў працэсе пабудовы.
Гаспадар млына да вайны трымаў двух работнікаў. Аператарам машыннага аддзялення (апальшчыкам) быў Аляксандр Бандарык (дом работніка быў бліжэй да цяперашняга райвыканкама). Ён падкідваў у печку і сачыў за прыборамі. Непасрэдна млынаром працаваў чалавек, якога ўсе звалі “Сымэк” (Сямён). Жыў ён дзесьці ў бок выезду з Бераставіцы на Эймінаўцы. Адзначу, што абодва гэтыя чалавека былі майстрамі сваёй справы і карысталіся вялікай павагай у мясцовых жыхароў.
Выказваю падзяку за дапамогу у падрыхтоўцы матэрыялу жыхару Бераставіцы Мар’яну Баеру і публіцысту з Беластока Антонію Рэмешу.
Сяргей ЛУШЧЫК, г.Гродна
Szalom Alejchem.
Дарогай.
Я прыйшоў да вас з вялікай просьбай аб інфармацыі, якая захоўваецца старыя фатаграфіі zydach-iwrejach і іх дамах у раёне Brzostowica. Калі ласка, падайце інфармацыю Сяргей Łuszczyk, аўтар гэтага артыкула.
Pozdawiam ўсіх чытачоў.
Shalom
Antoni
Дарэчы,здымкі вельмі цікавыя («насычыныя» інфармацыяй).У часы першай сусветнай вайны,стары касцёл служыў лазарэтам для нямецкіх салдатаў.А па некаторых звестках немцы на яго тэрыторыі лячылі нават коней. У цэнтры здымка перад касцёлам сярод групы нямецкіх салдат відаць,здаецца,двух мясцовых яўрэяў з бародамі, якія сядзяць. На апошнім здымку, на мой погляд,зафіксаваны маёнтак Касакоўскіх у пачатку ХХ ст.(адразу пасля пабудовы новага двухпавярховага палацу). У цэнтры фота вялікі дом эканома (альбо прыслугі), які стаяў побач з уяздной брамай. Частку гэтай брамы відаць зправа.Спачатку яна была драўлянай.А мураваныя створкі ўзвялі пазней.Паміж палацам і ўяздной брамай быў вялікі круглы газон вакол якога кружылі брычкі. Гэта фота зроблена з боку палацаў. На заднім плане за нейкімі гаспадарчымі пабудовамі відаць парк на правым беразе Бераставічанкі, дзе ў савецкія часы быў пляж і драўляная «ныралка». Такая мая думка адносна дадзенага фота.Не выключана, што гэта фота мог зрабіць сам Станіслаў Касакоўскі.
Дзякую за каментары. Пры паляках на заднім плане (за будынкам ратушы)знаходзіўся хэдэр(яўрэйская школа), пасярэдзіне за ратушай пляцоўка,абгароджаная з трох бакоў старой каменнай сцяной, якая ўвесь час абсыпалася, і ад вуліцы Чкалава(бліжэй да сучаснага банку) дом Расінскіх, побач з якім быў круглы манеж для коней і студня «журавель».
Bardzo dziękuję Siergiejowi, autorowi obszernego artykułu, za przypomnienie historii Żydów. To właśnie Żydzi wnieśli wielki wkład w życie mieszkańców Grodna oraz Brzostowicy.
Lehitra’ot
Antoni
кстати на снимке 1916 года видно кучу камней и начало бруковки улицы. Раньше практически во всех деревнях улицы были брукованы. Я спрашивал стариков когда их бруковали например в д. Семеновка- оказывается в 1915 году. Говорят немцы дали такой приказ. А до этого по улицам было трудно проехать. Повозки с узкими деревянными окутыми железными обручами колесами делали огромные колеины и лужи воды в дожди стояли на улицах.
спасибо за снимки.
Однако и в 1916 году ратуша производила впечатление чуть ли не руины. Не удивительно, что она не дожила до наших дней.
Старый костел — совсем другое строение. И сегодня в виде руин он производит величественное впечатление. Могучие двухметровой толщины стены могли бы стоять ещё тысячу лет еслиб было кому смотреть за костелом и перекрывать иногда крышу.
таксама тут http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0
Паважаныя аматары гісторыі Бераставіцы, некалькі цікавых фотаздымкаў нашага мястэчка з 1-й і 2-й войнаў (стары касцёл і ратуша) можна паглядзець тут http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Bierastavica_Vialikaja._%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1916).jpg
Bardzo ciekawy artykuł o Żydach kresowych chociaż nie wszystko dokładnie rozumiem w języku białoruskim. Życzę autowi artykułu dalszych sukcesów i równie ciekawych temat
Гэта бойня дзейничала яшчэ 25 год таму ИМХО.
Помню я як займауся паляваннем, дык вазиу туды лося каб разабраць акуратне и тушу адправиць на экспарт.
Згаджаюся з Вамі, што зорка Давіда шасціканечная. Разам з тым гэты знак на сцяне дома цікавы. Думаю, што людзі, якія некалі будавалі дом, заклалі ў знак (геаметрычную фігуру) нейкі падтэкст. Калі паглядзець на яго, то на першы погляд, на самой справе, прыходзяць у галаву думкі пра зорку Давіда.
Мясцовыя жыхары расказвалі, што драўляны дом Мікшутаў быў давалі вялікі. У ім жылі два родных брата).Сапраўды ў той час на правы бераг быў малазаселены. Быў касцёл з плябаніяй. Дзесці тут, з гэтага боку, дзе жылі Мікшуты і стаяла бойня,праходзіла мяжа паміж маёнткам Касакоўскіх і местачковай тэрыторыяй (гмінай).
звезда Давида шестиконечная а тут восьми. Восьмиконечной обычно христиане Вифлеемскую звезду изображали. Может это какой знак из каббалы?
И ещё о Микшуте — работнике бойни. Старые люди говорили, что до войны его дом был единственным жилым домом на правом берегу Берестовичанки не принадлежавшим графу Коссаковскому. Фактически на правом берегу жили только семья графа и работники графа в чвараках. И сейчас эти два здания чвараков стоят и заселены людьми.И каждый старый житель Берестовицы знает эти здания. Теперь с трудом верится, что небыло домов на правом берегу всего 60 лет назад. Теперь большинство жителей поселка живут на правом берегу.
Сергей, большое спасибо за эти истории. Очень интересно узнавать о Берестовице и её жителях.
Вы много пишете о евреях, их традициях, видно что вам не безразлична жизнь этого народа. Я тоже отношусь к людям которым не безразличен этот народ, хотелось бы поддерживать с вами связь. Если это вам интересно, пишите на ivanna@mail.grodno.by
На фотаздымку, што змешчаны ў артыкуле,частка сцяны былога ветэранскага магазіна на скрыжаванні вуліц Леніна і Кастрычніцкай. Гэта стары даваенны дом, у якім была некалі яўрэйская крама. Знак на сцяне вельмі нагадвае яўрэйскую «Зорку Давіда». Дзякую за здымак Сяргею Хілюце.
Забыл добавить. 🙁
синагога долгое время служила клубом для Берестовицких жителей.
С большим интересом читаю Ваши статьи.
Да евреи оставили значительный след в истории Берестовицы. Интересно, что они с огромной радостью встречали красноармейцев в 1939 году. Видимо не ждали ничего хорошего ни от немцев ни от правительства Пильсудского.
Евреи добровольно подарили свою синагогу коммунистам пришедшим к власти в 1939 году. А до этого, за польским часом,поддерживали коммунистическое движение в Берестовице. Об этом есть записи в районой книге ПАМЯТЬ.