Губернатор Гродненской области Владимир Кравцов торжественно открыл городской парк в Вороново

Лента новостей

img_4573Галоўным эпізодам свята “Дажынак-2016” з’яўляецца адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта — воранаўскага гарадскога парку. Сімвалічную стужку перарэзалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў і гаспадар свята — старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Розум. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч.

img_4582

Рэканструкцыя парку пачалася яшчэ ў жніўні. Брыгада з больш чым 50 чалавек штодзённа працавала, каб дзецям і дарослым тут утульна і прыемна адпачывалася.

I ў выніку — шырокія прагулачныя дарожкі, новае вулічнае асвятленне, больш за 30 зручных лавак, сучасна абсталяваная летняя эстрада, альпінарый, а ў сектарах па акружнасці альпінарыя — гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

Агляд парку пачаўся з імправізаванай ручніковай алеі, сімвалізуючай дабрабыт у хаце кожнага, хто па ёй крочыць. Паступова госці “апынуліся” у 19 ст. — экскурсію па аб’екту правялі Станіслаў Путкамер і яго жонка — Марыля Верашчака.

img_4571img_4560img_4564img_4568

img_4605img_4589img_4590img_4591img_4597img_4598img_4601img_4602img_4604

Летняя эстрада

На летняй эстрадзе перамянілася літаральна ўсё: пачынаючы з агароджы і крэслаў, заканчваючы сцэнай, новым гукавым абсталяваннем і сафітамі. Дарэчы, танцавальная пляцоўка выбрукавана рознакаляровай пліткай, на якой вымалёўваецца элемент беларускага арнаменту — для надання нацыянальнага каларыту.

Упершыню на свяце “Дажынак” арганізавана пляцоўка традыцыйнага беларускага фальклору, на якой у творчым абліччы адлюстроўваецца гаспадарчы працэс ад моманту пасеву да выпякання каравая з мукі першага ўраджаю. Яна так і называецца «Ад зерня да каравая». Тут прадстаўлены разнастайныя традыцыйныя прылады працы, малыя архітэктурныя формы з сельгасматэрыялаў. Гонарам праграмы з’яўляюцца выступленні аўтэнтычных фальклорных калектываў.

img_4617img_4607img_4609img_4610img_4611img_4612img_4614img_4615img_4616

Алея скульптур

Кожны раён нашай вобласці зрабіў свой падарунак Воранава: непаўторную аб’ёмную выяву — драўляную скульптуру, якая будзе нагадваць наведвальнікам парку не толькі аб такой значнай для Воранаўшчыны падзеі, як “Дажынкі”, але і аб рэгіёне, адкуль гэтая скульптура сюды прыехала. Тут прадстаўлены выявы дзяцей, класічнага жніўнага пейзажу, прыгажунь-жнеяў, мядзведзя з абаранкамі, рыцараў, зубраня, млына, дамавіка і  іншых. Завяршаецца алея памятным знакам.

Антывандальныя   вулічныя трэнажоры, думаю, заахвоцяць моладзь да заняткаў спортам. Гэты падарунак Воранаўшчыне ад г. Гродна — спонсарам выступіла гродзенская “Бакалея”.

img_4641img_4623img_4626img_4628img_4635img_4638

Самы папулярны атракцыён на Воранаўшчыне — «Жырмунская рыбалка»: гэта месца, дзе ў спецыяльным вадасховішчы Воранаўскага раёна разводзіцца рыба. Хоць надвор’е і не дазваляе ў поўнай меры атрымаць асалоду ад гэтага “атракцыёна”, аднак вынікамі — у якасці ўлову і вухі — можна было скарыстацца цалкам.

img_4653img_4643img_4647img_4649img_4651img_4652

Гаспадары і Гаспадыні гасцінна сустракалі гасцей багатымі сталамі на сваіх падвор’ях.

img_4746img_4658img_4659img_4661img_4665img_4669img_4675img_4678img_4680img_4682img_4684img_4687img_4688img_4693img_4698img_4700img_4707img_4720img_4722img_4729img_4732img_4734img_4736img_4737img_4740img_4742

З сайта газеты «Воранаўская газета»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *