Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымаў кіраўнік узорнага дзіцячага духавога аркестра “Tutti” Бераставіцкай ДШМ Вадзім Антоненка

Актуально Лента новостей

Творчая дзейнасць узорнага дзіцячага духавога аркестра “Tutti” Бераставіцкай ДШМ пад кіраўніцтвам выкладчыка Вадзіма Барысавіча Антоненкі заўважана і адзначана на самым высокім узроўні. За важкі ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення Вадзім Барысавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якую яму ўручылі ў Нясвіжы, на рэспубліканскім урачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня работнікаў культуры.
На здымку: Вадзім Барысавіч Антоненка і ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага аркестра “Tutti”, пераможцы і прызёры абласных конкурсаў Яўген Патурынскі, Яўген Зенчык і Арцём Нікан падчас заняткаў па прадмеце “ансамбль” .
Фота Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *