Напэўна, кожны, хто б ні праходзіў па цэнтральнай вуліцы раённага цэнтра насупраць будынка фонда сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, звяртае ўвагу на прыгожую клумбу, на якой з ранняй вясны і да позняй восені цвітуць кветкі. Аб добраўпарадкаванні тэрыторыі ў гэтай арганізацыі дбаюць усе супрацоўнікі. З надыходам вясны ўсе дружна выходзяць на пасадку кветак, а да гэтага клапатліва даглядаюць расаду, якую вырошчваюць у сябе на падаконніках.
Аднак сапраўднай гаспадыняй усяго гэтага хараства на клумбах з’яўляецца прыбіральшчыца Зінаіда Хілюта. Яна і расаду высаджвае, і праполкай займаецца. Адным словам, на працягу ўсяго вясенне-летняга перыяду клапоціцца, каб і кветкі раслі добра, і людзям было прыемна на іх глянуць.
Сяргей Хілюта