“Галоўнае – захоўваць тэхналагічны працэс…”

Лента новостей

Марына Іядкоўская
Марына
Іядкоўская

Малочнай жывёлагадоўлі пастаянна надаецца ў краіне вялікая ўвага. Зараз нарошчванне каштоўнай і выгаднай сыравіны асабліва актуальнае, таму што ёсць выдатныя магчымасці для павелічэння экспарту ў Расійскую Федэрацыю, а гэта дае валюту, умацоўвае эканоміку рэспублікі, а значыць, агульны дабрабыт. На змену старым фермам з вялікай доляй ручной працы прыйшлі сучасныя комплексы з новым абсталяваннем, дзе на аднаго аператара машыннага даення, дзякуючы ўмелай мадэрнізацыі, прыходзіцца ўжо значна больш кароў. Вядома, у любой галіне народнай гаспадаркі ёсць свае складанасці. Напрыклад, меркаванне жывёлаводаў пра новыя комплексы таксама неадназначнае. На старых фермах былі свае “плюсы”. Магчыма, будынкі былі больш цёплыя, што немалаважна для “карміцелек”, да таго ж яны пасвіліся на вольным паветры, больш рухаліся, менш адчувалі стрэс. Зараз, пры круглагадовым стойлавым утрыманні не ўсюды арганізаваны дастатковы мацыён, а фізічная актыўнасць жывой істоты адназначна ўмацоўвае здароўе, зніжае колькасць захворванняў, павышае прадуктыўнасць. На вялікіх комплексах у кароў, на жаль, стала менш лактацый, жывёла не дае такой значнай аддачы, як хацелася б, і вострая праблема неаднаразова абмяркоўвалася на нарадах у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, яна знаходзіцца ў полі зроку вытворцаў у час рэспубліканскіх і абласных семінараў.
У нашым раёне жывёлагадоўля эфектыўна развіваецца, ёсць прыклады ўдалага гаспадарання, робіцца асаблівы акцэнт на высокую якасць малака. У аграфірме “Стары Дворац” людзі дабіваюцца добрых вынікаў. Малако гатунку “экстра” – плён рук зладжанага калектыву, і тут зацікаўлены, каб яго з кожным годам было больш. Што галоўнае ў вытворчасці такога малака?
— Галоўнае – захоўваць тэхналагічны працэс, а гэта вельмі няпроста і патрабуе карпатлівай сістэматычнай работы, — расказвае памочнік

Аліна Рыгосік
Аліна Рыгосік

брыгадзіра малочнатаварнага комплексу аграфірмы “Стары Дворац” Святлана Іванова, стаж работы якой у жывёлагадоўлі ўжо 20 гадоў. – Патрабаванні зараз высокія. У нас на аб’екце 745 кароў у дойным статку. У іх няма ўжо пяшчотных мянушак, як раней у дамашніх рагуль, толькі нумары, а надоі ад кожнай з іх у кожную дойку аўтаматычна фіксуюцца разумным імпартным абсталяваннем. Але ўвагі да сябе кожная кароўка патрабуе не меншай, чым раней. Падсцілаем статак саломай, каб было рагулям цёпла і ўтульна, захоўваем належны санітарны стан.
— Карова можа прастудзіцца, як чалавек?
— Безумоўна, — далучаецца да нашай гутаркі ветфельчар Вольга Шылабод. – Будынкі вялікія, паветра перамяшчаецца, а ўжо пачынаюцца восеньскія халады. Нават мастыт можа зрабіцца не толькі ад парушэнняў тэхналагічнага працэсу, інфекцыі, але і ад пераахалоджвання. Хворых кароў своечасова выдаляем у іншую групу, доім іх асобна.
— Ці шмат зараз рагуль з мастытам?
— Не, зараз іх 19, што ў межах нормы на такую колькасць жывёлы.
Пасля лячэння сучаснымі антыбіётыкамі малако нейкі час здаваць нельга, за гэтым ёсць адпаведны строгі кантроль.
Да захавання тэхналогіі даення таксама жорсткія патрабаванні. Першыя струменьчыкі малака здойваюцца ўручную, вопытная даярка адразу заўважыць, калі нешта не так.
Пільна сочаць аператары за прафілактыкай захворванняў. Выкарыстоўваюцца сучасныя імпартныя прэпараты для апрацоўкі вымя. Рэгулярна праводзіцца дэзінфекцыя даільнага абсталявання.
Добрыя словы мне давялося пачуць у адрас вопытнага аператара машыннага даення Аліны Рыгосік. Стаж яе ў такой нялёгкай прафесіі перавысіў ужо 15 гадоў. яна не толькі выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, але і перадае сваё майстэрства маладым. Дзякуючы старэйшым мудрым калегам, больш бадзёрасці з’яўляецца і ў тых, хто яшчэ толькі вырашыў звязаць з жывёлагадоўляй свой лёс. Малады аператар Марына Іядкоўская любіць жывёлу, стараецца авалодаць сакрэтамі прафесіі, і гэта ёй удаецца. Абедзьве жанчыны ў той дзень, калі мне давялося тут пабываць, рухава завіхаліся каля каровак у даільнай зале. І рагулі радуюць людзей. Сярэднясутачны надой ад каровы зараз тут 20,6 кілаграма.
Па словах Святланы Васільеўны Івановай, ёсць на комплексе і сапраўдныя малочныя рэкардсменкі. Звыш сарака кілаграмаў у суткі даюць 38 кароў, а каля 50 кілаграмаў – чатыры кароўкі.

Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *