У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў бібліятэках Бераставіччыны з 11 па 17 верасня 2017 года пройдуць шматлікія мерапрыемствы ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”.
Наведвальнікаў бібліятэк чакаюць пазнавальныя гадзіны, турніры знаўцаў беларускай мовы, акцыі, літаратурныя вечарыны, гульні. Асаблівая ўвага будзе нададзена кніжным выставам па творчасці беларускіх пісьменнікаў і навінак беларускай літаратуры.
У перыяд інфармацыйнага тыдня пройдзе абласная акцыя “Чытаем разам”, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года.
Запрашаем Вас на сустрэчу з беларускай кнігай!