Лічаныя дні засталіся да пачатку новага навучальнага года. Паслязаўтра ў навучальных установах раёна прагучыць першы званок і з гэтай нагоды адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў.
Адпачыўшы за лета, школьнікі вернуцца за парты. Свае першыя крокі ў краіну ведаў у гэтым годзе зробяць 140 хлопчыкаў і дзяўчынак нашага раёна. У тым ліку — і Кірыл Валашчук (на здымку). Хлопчык ужо абзавёўся ранцам і букваром, а пакуль самым адказным чынам рыхтуецца да свайго першага дамашняга задання — развучвае верш на сваю першую школьную лінейку.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара