Па даных райсельгасхарча на 7 красавіка добрымі тэмпамі вядзецца сяўба яравых збожжавых у РУСП “Масаляны” – 46% ад запланаванага, СВК “Алекшыцы” – 37%, “Макараўцы” – 36%, “Малабераставіцкі элітгас” – 35%, імя Варанецкага – 33%, “Цецяроўка” – 31%, аграфірме “Стары Дворац” – 23%, СВК “Пархімаўцы” – 21%, СВП “АграМІр” – 12%. Па раёне паказчык складае 31%.
Азімых збожжавых падкормлена 100% у СВК імя Варанецкага, РУСП “Масаляны”, СВК “Макараўцы”, “Малабераставіцкі элітгас”, “Цецяроўка”, аграфірме “Стары Дворац”. Па раёне такая лічба – 91%.
Падкормку азімага рапсу завяршылі СВК “Макараўцы”, СВП “АграМір”, СВК “Малабераставіцкі элітгас”, аграфірма “Стары Дворац”, СВК “Цецяроўка”. Раённы паказчык – 96%.
Унесена мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ўсяго (з улікам восені) па раёне 3451 тон дзеючага рэчыва. Арганічных– унесена ад вывезеных 64%.
Ніна Наддэ