Вялікая Бераставіца адзначыла День Незалежнасці

Лента новостей

Дзень Рэспублікі ў Вялікай Бераставіцы прайшоў ярка, з размахам і асаблівым каларытам. Адметнасцю свята стала дэманстрацыя самабытнага беларускага абраду — вяселля. Жыхары і госці гарпасёлка атрымалі цудоўную магчымасць паглядзець абрадавыя эпізоды беларускага вяселля на падворках гаспадарак раёна.
Кожны падворак, стылізаваны пад старадаўнюю беларускую хату ці сялянскую сядзібу, быў па-свойму адметны. Гаспадаркі пастараліся на славу, каб найбольш натуральна перадаць дух тагачаснай вёскі і сялянскага побыту. На кожным падворку разыгрываўся той ці іншы вясельны рытуал або абрад. Гледачы не без інтарэсу знаёміліся з багатым фальклорным песенным і танцавальным матэрыялам, які артыстычна, часта з гумарам і задорам дэманстравалі ўдзельнікі тэатралізаваных эпізодаў. Сватанне, малыя і вялікія запоіны, дзявоцкі і хлапецкі вечары, зборная субота, вяселле ў хаце маладой і маладога, пірагі — гэтыя этапы беларускага вяселля, падрыхтаваныя гаспадаркамі   безумоўна, упрыгожылі свята і сапраўды сталі яго відовішчным аздабленнем.

Прадоўжылі святкаванне спартыўныя мерапрыемствы на гарадскім стадыёне. Тут адбылася матчавая сустрэча па футболе паміж зборнай камандай гарпасёлка і зборнай аграгарадкоў (Вялікія Эйсманты, Макараўцы, Пагранічны), якая завяршылася з лікам 6:1 на карысць бераставічан. Жадаючыя маглі паназіраць за паказальнымі выступленнямі юных барцоў з Бераставіцкай ДЮСШ аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь Мікіта Урбановіч, прызёр краіны Эрнэст Малявіцкі, прызёр вобласці Дзмітрый Мініч і прызёр раёна Віталь Ігнатовіч дэманстравалі сваё спартыўнае майстэрства і былі ўзнагароджаны грашовай прэміяй, якую, дарэчы, спансіраваў аматар вольнай барацьбы Кірыл Эльяшэвіч. Імянным Кубкам быў адзначаны Мікіта Урбановіч, які ў гэты дзень адзначаў свой дзень нараджэння.
Кульмінацыяй усёй святочнай праграмы стаў вялікі святочны канцэрт пад назвай “Бяздоннае багацце — дзеці, дарослыя, а разам Беларусь!”, які адбыўся на сцэне летняга амфітэатра. Ва ўрачыстай яго частцы з віншавальнымі словамі да жыхароў і гасцей гарпасёлка звярнуўся старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч. Ён выказаў словы ўдзячнасці і павагі ветэранам за іх подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Ускласці кветкі да помнікаў Смуткуючай Маці і Воіну-вызваліцелю была накіравана дэлегацыя ў складзе ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Варвары Паўлаўны Шультанавай і прадстаўнікоў моладзі Кацярыны

Старшыня райвыканкама Антон Кулісевіч уручае ўзнагароду свінарцы СВК «Малабераставіцкі элітгас» Ірыне Кузака

Лукашук і Аляксандра Сідаркевіча.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл ПІСАРЫК уручае Ордэн Маці Алене Мілашэўскай

А ўрачыстасць тым часам працягвалася. Адбылося ўзнагароджванне лепшых калектываў раёна і асобных прадстаўнікоў, занесеных сёлета на раённую Дошку гонару. Ордэн Маці атрымала Алена Мілашэўская — шматдзетная маці, якая выхоўвае пяцёра дзяцей. Дзяржаўную ўзнагароду жанчыне ўручыў старшыня раённага савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. Былі таксама адзначаны лепшыя падворкі свята. На думку членаў журы, найбольш пастараліся СВК “Макараўцы”, аграфірма “Стары Дворац” і РУСП “Масаляны”.
Канцэрт праходзіў у атмасферы шчырасці і сардэчнасці, на хвалі добрага настрою. Музыкальныя нумары гучалі ў выкананні калектываў і работнікаў устаноў культуры раёна, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці — жаночай вакальнай групы “Канцона” Бераставіцкай ДШМ, Вадзіма Антоненкі, Збігнева Эйсманта, Андрэя Аруткіна, Алены і Аляксандра Бутрылаў, Сяргея Касьяна, Юліі Раманенкавай, Алены Пастушок, Алега Зайцава, Рыты Каспшак, Вікторыі Бажко, Веранікі Хлістоўскай, Веранікі Голец, Святланы Розэль, Наталлі Пучок, Антона Бажко, Ганны Чаркес, Віялеты Шуміла, Вікторыі Кажанеўскай, Карыны Захарчанка, Анастасіі Барэль, Карыны Качанавай, Ксеніі і Вольгі Карпач, Ксеніі Атарык, Кацярыны Ганчаровай, Аляксандра Лапскага. Вядучыя свята — рэжысёр РМЦ НТ Ангеліна Гуліна, супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бозыр, вучні Вялікабераставіцкай сярэдняй школы Вольга Міклаш і Арцём Грамыка.
Падчас святкавання працавалі гандлёвыя кропкі, дзе кожны частаваўся на ўласны густ. Завяршылася свята адкрытай дыскатэкай, пасля якой жыхары і госці Вялікай Бераставіцы ўрачыста і ўзнёсла выканалі разам Гімн краіны. Апошнім акордам свята стаў маляўнічы феерверк.
Святлана ГАНЧАРОВА,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *