Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага раёна атрымалі падарункі

Лента новостей

IMG_5361У час навагодніх і калядных свят па ўсёй краіне праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у ходзе якой віншаванні і падарункі атрымліваюць перш за ўсё тыя дзеці, якія воляю лёсу аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Для таго, каб выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра не адчувалі сябе адзінокімі і пакінутымі ў святочны час, клапоцяцца прадстаўнікі многіх арганізацый і ўстаноў раёна. У прыватнасці, супрацоўнікі адасобленай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераста­віцкага і Свіслацкага раёнаў набылі для іх у якасці падарункаў спартыўны інвентар. 28 снежня начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна Віталій Ігнатовіч наведаў дзіцячы сацыяльны прытулак, павіншаваў яго выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і ўручыў ім падарункі (на здымку).

Пабывалі на галоўнай ёлцы краіны

24 снежня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх рэгіёнаў Беларусі на прэзідэнцкую навагоднюю ёлку, якая традыцыйна становіцца кульмінацыяй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Пашчасціла пабываць на галоўнай ёлцы краіны і дваім нашым юным землякам – Дзянісу Падковічу, вучню Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і выхаванцу Бераставіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам шматлікіх рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў па вольнай барацьбе, і вучаніцы Кватарскага ясляў-сада-базавай школы Дзіяне Канавалавай, якая засталася без бацькоўскай апекі і цяпер выхоўваецца ў прыёмнай сям’і.
Я пацікавілася ў Дзяніса, з якімі ўражаннямі ён вярнуўся з Мінску.
— Гэта навагодняе свята, безумоўна, запомніцца мне на ўсё жыццё, — сказаў хлопчык. – Было вельмі цікава і на навагоднім прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі, і ў Беларускім дзяржаўным цырку.
Уразіла і сустрэча з Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам, які пажадаў, каб усе нашы таленты і здольнасці не прапалі дарма, і запэўніў, што дзяржава дапаможа нам іх рэалізаваць. Прыемна было атрымаць і салодкія, і памятныя падарункі, мы таксама знайшлі шмат новых сяброў. Я вельмі ўдзячны за гэты па-сапраўднаму навагодні падарунак, аб якім нават не марыў.
Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *