Выхаванцы Бераставіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку былі рады гасцям!

Лента новостей

Падчас акцыі «Анёл у тваім сэрцы» ў дзіцячым сацыяльным прытулку адбываліся цікавыя мерапрыемствы, сюды прыязджала многа гасцей.
21 мая дзяцей чакаў настаяцель храма Святога вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага протаіерэй Вячаслаў. Ён цёпла сустрэў усіх іх, расказаў пра гісторыю храма, пра абразы. Дзеці з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні. Айцец Вячаслаў прачытаў малітвы, акрапіў дзяцей святой вадой, а таксама падарыў ім крыжыкі і абразкі, пачаставаў ласункамі.
А ў панядзелак, 23 мая, у прытулак прыязджалі ўдзельнікі драматычнага гуртка і паказалі спектакль «Рамонкі і баравікі». Усім вельмі спадабалася, гаспадары і юныя артысты сфатаграфаваліся на памяць.
У аўторак і сераду майстар-клас прадэманстравала кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Малабераставіцкай СШ Н.Р.Галавач. Пад яе кіраўніцтвам дзеці асвойвалі лепку з салёнага цеста, а работнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў вучылі іх азам саломапляцення і лепкі з гліны.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *