Вытворчы цэх “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” працуе стабільна

Лента новостей

IMG_0002На тэрыторыю вытворчага цэха “Бераставіца” ААТ “Малочны Мір” прыемна зайсці, тут усё радуе вока. Адразу відаць, што працуюць на прадпрыемстве нераўнадушныя людзі, зацікаўленыя ў яго росквіце.
Начальнік вытворчага цэха Анатоль Сідлярэвіч адзначыў, што зладжаны калектыў працуе стабільна. Добрыя вынікі дасягнуты ў першым квартале. Стаўка тут і далей будзе рабіцца на сыры, якія неаднаразова прыносілі вытворцам перамогі ў міжнародных конкурсах і выставах. Сучасныя тэхналогіі не стаяць на месцы, будуць распрацоўвацца новыя віды сыроў. І хаця пакупніка зараз цяжка здзівіць нечым новым, адметная прадукцыя з Бераставіччыны нязменна карыстаецца трывалым попытам у краіне і за мяжой. Выпуск цвёрдых сычужных сыроў будзе нарошчвацца, таму ў перспектыўных планах далейшая мадэрнізацыя цэха.
Старшы майстар цэха Сяргей Камандзенка запэўніў, што бераставіцкія сыры поўнасцю натуральныя. Вось што ён расказаў пра захаванне сучасных тэхналогій пры іх выпуску:
— Наша карысная прадукцыя вырабляецца з натуральнага малака. Нармалізаваная сумесь утрымлівае вызначаную долю тлушчу для кожнага гатунку. Напрыклад, для сыра “Альберы” гатуецца сумесь з доляй 3,5 працэнта. З дапамогай закваскі і ферменту сычужнага, якія ўносяцца ў гэтую сумесь, пры пэўных параметрах атрымліваюцца згусткі. Пасля іх апрацоўкі атрымліваем ужо сырнае зерне. Яно трапляе ў формы і ставіцца пад прэс. Пасля неабходнага часу фармуюцца сырныя галовы, якія паступаюць у салільнае аддзяленне. Затым яны абсушваюцца, упакоўваюцца ў спецыяльную плёнку і адпраўляюцца ў камеры для выспявання. Для розных відаў патрабуюцца розныя ўмовы. Гатункі “Альберы” і “Расійскі” выспяваюць за 15 сутак, “Сливочный” – 25, “Уладзімірскі” – 30. Затым дэгустацыйная камісія і лабараторыя правяраюць, ці прадукт гатовы. У спецыяльных рэфрыжыратарах пры пэўнай вільготнасці і тэмпературы 4 – 6 градусаў сыр адвозіцца ў магазіны.
У цэху шмат вопытных работнікаў. Сырароб – майстар па выспяванні сыру Наталля Пакачайла (на здымку)закончыла вучылішча ў Слуцку, мае ўжо багаты вопыт работы. Яна заслужыла добрую рэпутацыю адказнага работніка.
Мне было цікава, ці любяць працаўнікі самі сваю прадукцыю?
— Безумоўна! — адказала субяседніца.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *