Выставы, прысвечаныя Году беражлівасці, арганізаваны ў Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы

Лента новостей

Год беражлівасці, як вядома, закранае ўсе сферы жыцця грамадства. І установы культуры –не выключэнне. Бібліятэкі Бераставіцкай РЦБС сёлета ставяць перад сабой задачу выхавання ў чытачоў пачуццяў гаспадарлівасці, беражлівасці і эканоміі на працоўным месцы і ў паўсядзённым жыцці. Дапамагчы прыцягнуць увагу да праблемы руплівага выкарыстання паліўна- энергетычных і іншых рэсурсаў павінны мерапрыемствы, якія пройдуць у бібліятэках раёна на працягу года. Тэматычныя кніжныя выстаўкі, бібліяграфічныя агляды і прэзентацыі кніг, дыспуты і цыклы лекцый, інфармацыйныя гадзіны і гутаркі, віртуальныя вандроўкі і літаратурна-музычныя кампазіцыі, акцыі па рамонце кніг закліканы яшчэ раз нагадаць, што пры правільным выкарыстанні энергіі мы не толькі скарачаем выдаткі, але і захоўваем навакольнае асяроддзе ад разбурэння, а чым больш рацыянальна выкарыстоўваем цяпло і электрычнасць, тым менш трацім каштоўных запасаў сыравіны.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы, напрыклад, у чытальнай і абанементнай залах ужо дзейнічаюць кніжна-ілюстрацыйныя выстаўкі пад назвай “2013 — Год беражлівасці” (на здымку), дзе прадстаўлены нарматыўныя дакументы – Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» і Указ № 537 ад 29 лістапада 2012 года аб аб’яўленні Года беражлівасці, буклеты і інфармацыйныя памяткі з парадамі па цепла-, вода-і энергазберажэнню ў побыце, часопісы «Эканоміка Беларусі» і г.д .
У дзіцячай бібліятэцы таксама аформлена адпаведная выстава з разлікам на юны ўзрост чытачоў (на здымку). Кнігі-дапаможнікі серыі «Эканомія і беражлівасць», прадстаўленыя на выставе, навучаць маленькіх чытачоў берагчы цяпло,эканомна выкарыстоўваць ваду, электрычную энергію. Важна даць зразумець дзецям, што Беларусь – не вельмі багатая прыроднымі энергарэсурсамі краіна. Таму неабходна шукаць нетрадыцыйныя крыніцы энергіі, займацца праблемамі другаснай перапрацоўкі сыравіны і адходаў, эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць святло, цяпло, ваду. Гэта і прызвана зрабіць прадстаўленая на выставе літаратура, а таксама шэраг акцый і мерапрыемстваў, якія правядуць для дзяцей бібліятэкары. Цікавасць выклікаюць таксама дакументы і матэрыялы, якія дапамогуць настаўнікам і выхавальнікам падрыхтавацца і правесці мерапрыемствы, прысвечаныя Году беражлівасці.
Неабходна адзначыць, што падобныя мерапрыемствы і выстаўкі ў рамках Года беражлівасці будуць праходзіць на працягу года ва ўсіх сельскіх бібліятэках раёна згодна з распрацаваным планам.
Святлана Ганчарова,  фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *