Выстава “Рэквіем подзвігу” арганізавана ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы

Лента новостей

Нацысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года. Пачалася вайна, якая закранула лёсы некалькіх пакаленняў савецкіх людзей і пакінула незабыўны след на беларускай зямлі. Для беларусаў, як і для іншых народаў былога СССР, гэта дзень памяці і смутку.
70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны прысвечана кніжная выстава пад назвай “Рэквіем подзвігу”, якая арганізавана ў чытальнай зале райбібліятэкі. На ёй прадстаўлены кнігі ў якіх адлюстроўваюцца падзеі адной з самых кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва, расказваецца пра подзвіг разведчыкаў, радыстаў і інш. Асобны раздзел выставы прысвечаны Брэсцкай крэпасці. Гэта літаратура пра яе герояў, мужную абарону і трагічны лёс. Прычым, прадстаўленыя творы – з новай трактоўкай ваенных падзей і выдадзены ў апошнія гады.
Дарэчы, падобныя выставы, якія яшчэ раз нагадаюць чытачам пра гадавіну трагічнай даты, будуць наладжаны ва ўсіх сельскіх бібліятэках раёна.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *