5 мая 2018 года ў нашай установе адукацыі адбыўся раённы праблемны семінар для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце па тэме “Вопыт работы ўстановы адукацыі па ўкараненню сістэмнага падыходу ў вырашэнні праблемы здароўезберажэння”.
Метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета Лапінская Н.В. выступіла з дакладам “Стварэнне здароўезберагальных умоў у адукацыйным працэсе”.
Вопыт работы рэсурсных цэнтраў «Школа здароўя» прадставілі яго кіраўнікі: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы Пашко С.У. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аг. Пагранічны» Паланейчык Т.А.
Шмароўская Н.М., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, прэзентавала работу ўстановы адукацыі ў рамках інавацыйнага праекта па тэме “Фарміраванне рухальнай культуры суб’ектаў адукацыйнай прасторы сельскіх школ”.
У другім блоку семінара валанцёры “роўнага навучання” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.А.Прытыцкага правялі з удзельнікамі мерапрыемства інтэрактыўны занятак з элементамі трэнінгу па тэме “Прафілактыка стрэсавых станаў”, які навучыў некалькім няхітрым прыёмам зняцця стрэсу.
Затым удзельнікам семінара быў прапанаваны спартыўны квэст “Вялікія гонкі” як адна з актыўных формаў арганізацыі работы з вучнямі.
Аналіз аб’ектыўнай знешняй ацэнкі паказаў актуальнасць абранай тэмы, высокі ўзровень якасці арганізацыі семінара і яго прафесійна-педагагічнай культуры, эфектыўнасць яго зместу. Прыемна, што ўдзельнікі семінара ў працэсе правядзення дадзенага мерапрыемства, выпрабавалі цікавасць, задавальненне, эмацыйны ўздым, высока ацанілі арганізацыйную і змястоўную якасць семінара.
Святлана Пашко, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы