–пад такой назвай пачаўся раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці. У гэтым годзе конкурс ладзіцца ў 9 намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Мадэль пажарнай тэхнікі”, “Мяккая цацка”, “Сачыненне”, “Апавяданне”, “Верш”, “Фотаработа”. Жадаючым паспрабаваць свае сілы ў конкурсе прапанаваны наступныя тэмы: “Я б у выратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць”, “Шкода курэння”, “Аварыі, катастрофы нашага веку”, “Прычыны надзвычайных сітуацый” і інш.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 21 лютага, а да 24 лютага РАНС сумесна з раённым аддзелам адукацыі арганізуюць выставу работ дзіцячай творчасці. Найлепшыя работы, вызначаныя аргкамітэтам конкурсу, будуць прадстаўляць наш раён у абласным туры. Дарэчы, у аргкамітэт, акрамя служачых аддзела па надзвычайных сітуацыях, уваходзяць прадстаўнікі аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага аддзела адукацыі, райкама ГА “БРСМ”, раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ