Выпускнікі Бераставіцкага раёна ў лічбах і фактах

Образование

 

 У пачатку новага навучальнага года традыцыйна падводзяцца вынікі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Пра тое, у якім статусе пачалі гэты навучальны год выпускнікі  школ Бераставіцкага раёна, я пацікавілася ў аддзеле адукацыі райвыканкама.

— У 2019 годзе ўстановы агульнай сярэдняй  адукацыі раёна закончылі 93 адзінаццацікласнікі, — паведаміла метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Фёдарава. – З іх 61 – сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.  18 былых адзінаццацікласнікаў паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, 11 —  у прафесійна-тэхнічныя. 1 выпускнік  працаўладкаваны, а яшчэ 2 па стану здароўя не ўладкаваны.

Калі гаварыць пра былых дзевяцікласнікаў, а  базавую адукацыю ў мінулым навучальным годзе атрымалі 145  вучняў дзявятых класаў,  то, па словах Надзеі Аляксандраўны, 66 з іх працягваюць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. 38 выпускнікоў базавай школы паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, 40 чалавек атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю, 1 – працаўладкаваны.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *