Выпускнікі Бераставіцкага раёна развіталіся са школай

Актуально Лента новостей

На мінулых выхадных ва ўсіх сярэдніх школах раёна адбыліся ўрачыстасці з нагоды атрымання выпускнікамі атэстатаў сталасці. Юнакі і дзяўчаты сабраліся ў сценах школы напярэдадні адных з самых складаных іспытаў у сваім жыцці: здачы цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў вузы. Падтрымаць іх прыйшлі родныя і сябры, і, канешне, школьныя настаўнікі.
У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе на выпускным вечары атэстаты сталасці атрымаў 61 яе выпускнік.

У іх ліку і дзве дзяўчыны, што скончылі школу з залатым медалём — Юлія Апунік і Дар’я Харук (на здымку).
На ўрачыстай апошняй лінейцы дырэктар школы Наталля Пачобут выказала выпускнікам цёплыя і сардэчныя пажаданні. Своеасаблівым прызнаннем любві да школы стала сэрца, выкладзенае выпускнікамі са свечак перад уваходам.
Затым пад гукі маршу ў выкананні ўзорнага дзіцячага аркестра Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў “TUTTI” школьнікі ганаровай калонай прайшлі да раённага Дома культуры. Святочны вечар тут прайшоў нетрадыцыйна — у форме тэлевізійнай праграмы “Пакуль усе дома”. З роллю вядучай гэтага шоу выдатна справілася Лізавета Дубіцкая. Дзяўчына інтэрв’юіравала дырэктара школы — “шматдзетную маму”, у якой больш за 700 дзяцей. А атэстаты сталасці юнакі і дзяўчаты атрымлівалі ў розных паўсур’ёзных-паўжартлівых намінацыях: “Выдатнікі”, “Актывісты, лідары”, “Незаменныя работнікі” , “Спартсмены” і нават “Лепшыя едакі”, “Звяр’ё маё” і “Ачумелыя ручкі”. Гучны і шчыры смех ва ўсіх без выключэння выклікаў “Ералаш” — падборка камічных відэасюжэтаў са школьнага жыцця.
У завяршэнне на плошчы рабяты па добрай традыцыі станцавалі вальс: спачатку — з аднакласнікамі, а потым — з бацькамі і сябрамі.
***

У гэтым годзе на Бераставіччыне атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымалі 128 чалавек, а пасведчанне аб базавай – 214.


Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ,
фота аўтара



1 комментарий по теме “Выпускнікі Бераставіцкага раёна развіталіся са школай

  1. Здравствуйте!

    Хорошая новость!
    Какая красивая, стройная и приятная молодёжь! Приятно смотреть
    на таких КРАСИВЫХ молодых Людей!
    Удачи тебе в Жизни — Белорусская молодёжь!
    Вы БУДУЩЕЕ Своей страны!
    Берегитте Родину и помогайте ей!

    С уважением — Валерий Бондарик, г.Эдмонтон. Канада. 12.06.12.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *