Выпускны баль у Вялікай Бераставіцы

Актуально Образование

IMG_6158 IMG_6167 IMG_6171 IMG_6179 IMG_6181 IMG_6206 IMG_6209 IMG_6213 IMG_6215 IMG_6217 IMG_6220 IMG_6239 IMG_6244 IMG_6255 IMG_6296 IMG_6320 IMG_6327 IMG_6350 IMG_6357 IMG_6361 IMG_6372 IMG_6383 IMG_6384 IMG_6388 IMG_6389 IMG_6395 IMG_6399 IMG_6426 IMG_6431 IMG_6458 IMG_6464 IMG_6471 IMG_6477 IMG_6496 IMG_6502 IMG_6484Традыцыйны выпуск­ны баль для адзінац­цацікласнікаў райцэнтра прайшоў 12 чэрвеня. Гэта мерапрыемства з не­цяр­пеннем чакаюць многія жыхары Вялікай Бераставіцы, каб палюбавацца на пры­гожых і ўзрушаных вы­пускнікоў і праводзіць іх у самастойнае дарослае жыццё. Сёлета сцены Вялікабераставіцкай сярэдняй школы пакінулі 37 адзінаццацікласнікаў. Адкрыла свята ўрачыстая лінейка на прыступках школы, падчас якой ужо былыя школьнікі на развітанне атрымалі словы наказу ад дырэктара Наталлі Пачобут, запусцілі сімвалічныя паветраныя шары і ганаровай калонай на чале з узорным духавым аркестрам “Тuttі” рушылі цэнтральнай вуліцай гарадскога пасёлка да раённага Дома культуры, дзе і адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў сталасці. Бацькі непрыкметна змахвалі слязінкі, настаўнікі з гонарам і шкадаваннем глядзелі на сваіх выхаванцаў, а выпадковыя сустрэчныя захапляліся прыгожымі ўборамі і мудрагелістымі прычоскамі выпускніц. У зале раённага Дома культуры атэстаты аб сярэдняй адукацыі ўручылі адзінаццацікласнікам дырэктар Вялікабераставіцкай сярэдняй школы Наталля Пачобут і яе намеснік па вучэбнай работе Ганна Кулакова. За асобыя поспехі ў вывучэнні некаторых прадметаў некалькі выпускнікоў атрымалі Пахвальныя лісты. Наталля Максімаўна пажадала маладым людзям, якія пачынаюць новы этап свайго жыцця, не баяцца цяжкасцяў і настойліва ісці за сваёй марай, падзякавала настаўнікам за самаадданую працу і прафесіяналізм, а бацькам параіла заўсёды ганарыцца сваімі дзецьмі. Святочная праграма выпускнога вечара была напоўнена канцэртнымі нумарамі, у якіх на развітанне адзінаццацікласнікі паказалі ўсе свае таленты і творчыя здольнасці, гучалі шчырыя пажаданні для выпускнікоў, якія перапляталіся з іх словамі ўдзячнасці любімым настаўнікам, класным кіраўнікам, бацькам і адміністрацыі школы. Завяршылася ўрачыстая частка мерапрыемства развітальным вальсам на плошчы гарадскога пасёлка. Гэта, бадай, самы прыгожы і хвалюючы момант выпускнога балю, паглядзець на які традыцыйна збіраецца шмат жыхароў Вялікай Бераставіцы. Выпускнікі кружыліся ў вальсе, пакідаючы ў сваім сэрцы толькі самыя светлыя ўспаміны пра школу і адгортваючы новую старонку свайго лёсу, якая павядзе іх у нязведанае дарослае жыццё.

Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *