Выпускны баль у Вялікабераставіцкай сярэдняй школе

Актуально Образование

IMG_6621 IMG_6598 IMG_6591 IMG_6590 IMG_6584 IMG_6582 IMG_6577 IMG_6574 IMG_6569 IMG_6545 IMG_6536 IMG_6534 IMG_6531 IMG_6515 IMG_6512 IMG_6510 IMG_6490 IMG_6487 IMG_6485 IMG_6481 IMG_6480 IMG_6473 IMG_6472 IMG_6451 IMG_6447 IMG_6438 IMG_6419 IMG_6407 IMG_640311 чэрвеня ва ўстановах адукацыі нашага раёна прайшлі выпускныя вечары. У апошні раз у гэты дзень ужо былыя адзінаццацікласнікі пераступілі парогі сваіх навучальных устаноў у якасці вучняў, каб атрымаць атэстаты сталасці і перагарнуць апошнюю старонку свайго школьнага жыцця.
У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе выпускны вечар пачаўся ўрачыстай лінейкай на парозе школы, у час якой выпускнікі запусцілі ў неба паветраныя шары, якія сімвалізавалі іх саміх, назаўсёды адлятаючых з роднай школы ў новае жыццё.
Затым святочнай калонай, разам з настаўнікамі і бацькамі, у суправаджэнні ўзорнага духавога ансамбля “Tutti” Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў выпускнікі рушылі цэнтральнай вуліцай Вялікай Бераставіцы да раённага Дома культуры, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў аб сярэдняй адукацыі. Радасныя, трохі ўсхваляваныя, яны з гонарам дэманстравалі свае прыгожыя ўборы, выклікаючы захапленне ў жыхароў райцэнтра, якія заўсёды з цікавасцю чакаюць традыцыйнага шэсця выпускнікоў.
Цырымонія ўручэння атэстатаў сталасці ў гэтым годзе прайшла ў форме “Выпускнога экспрэса 20-15”, які спыняючыся на прыпынках “Дзяцінства”, “Школьнае жыццё”, “Настаўніцкая”, імкліва перанёс выпускнікоў у найбольш яркія моманты іх школьнага жыцця. Шмат цёплых і ўдзячных слоў прагучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў, бацькоў, адміністрацыі школы. У сваю чаргу яны таксама выказалі шчырыя пажаданні і словы наказу для выпускнікоў перад новай дарогай у іх жыцці.
Традыцыйна ўрачыстая частка святочнай праграмы завяршылася развітальным вальсам на плошчы гарадскога пасёлка, які сабраў шмат гледачоў з ліку жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы. З захапленнем усе назіралі, як выпускнікі кружыліся ў вальсе са сваімі аднакласнікамі, а затым і бацькамі.
Цудоўны вечар завяршыўся. Наперадзе выпускнікоў чакае новае і нязведанае жыццё, шмат хваляванняў пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання, паступленне ў вузы. Няхай усё задуманае ў іх споўніцца! У добры шлях, дарагія выпускнікі!
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *