Выпрабаванне снегам прайшлі і тэхніка, і людзі

Лента новостей

Адносна спакойнае жыццё дарожнікаў у першай палове студзеня раптам скончылася з надыходам снегападаў на мінулым тыдні. Для барацьбы са снегам у Бераставіцкім ДРБУ-160 рыхтаваліся, як і ў мінулыя гады, грунтоўна і з поўнай адказнасцю. На расчыстку і падсыпку пясчана-салянай сумессю 650 кіламетраў мясцовых дарог і вуліц населеных пунктаў у самы напружаны час выязджала да 15 адзінак тэхнікі. Работа была арганізавана ў дзве змены. Пачыналі расчыстку ў 2-3 гадзіны ночы, і, пры неабходнасці, гэта работа доўжылася ўвесь дзень, да самага вечара. Ні тэхніка, ні людзі, па словах кіраўніка арганізацыі Уладзіміра Арцюхевіча, не падвялі.
З надыходам маразоў і спыненнем снегападаў напружанасць крыху спала. Цяпер галоўны ўпор робіцца на падсыпку дарог саляна-пясчанымі сумесямі, каб ездзіць па іх было бяспечна, што і з’яўляецца асноўнай запаведдзю дарожнікаў.
Віктар Парманчук (на здымку) працуе грэйдэрыстам у ДРБУ-160. Ён таксама прымаў актыўны ўдзел у “антыснежнай” кампаніі. І, увогуле, яго ўклад ва ўтрыманне дарог у бяспечным стане, у будаўніцтва або рамонт новых за шматгадовую працу ў гэтай арганізацыі вельмі вялікі.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *