На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама была заслухана справаздача старшыні камісіі па справах непаўналетніх Канюхоўскага сельвыканкама С.Л.Варчэні аб рабоце па выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” на тэрыторіі сельсавета.
Адначалася, што камісія па справах напаўналетніх Канюхоўскага сельвыканкама ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з законамі і заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Работа праводзіцца ў адпаведнасці з распрацаваным планам. Так, у 2011 годзе адбылося 12 пасяджэнняў, на якіх разглядаліся пытанні: аб арганізацыі занятасці і аздараўлення дзяцей у летні час, рабоце сельскага клуба па арганізацыі вольнага часу моладзі, арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы Канюхоўскім дзіцячым яслі- садам- сярэдняй школай з бацькамі і дзецьмі.
На камісіі пастаянна заслухваецца інфармацыя аб выкананні планаў дапамогі непаўналетнім, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца прафілактыцы дрэннага сямейнага становішча. З мэтай ранняга выяўлення сямей сацыяльнай рызыкі ажыццяўляюцца рэйды-праверкі ў сем’ях, класнымі кіраўнікамі наведваюцца дзеці на даму.
Установай адукацыі сумесна з сельвыканкамам складзены банк дадзеных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На 1 лютага 2012 года гэта дзве сям’і, дзе выхоўваюцца чатыры дзіцяці. Таксама прымаюцца меры па раннім выяўленні дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы. Выяўлена сем сямей, дзе бацькі або адзін з іх ужываюць спіртныя напіткі, тры сям’і, дзе бацькі парушаюць санітарна-гігіенічныя нормы пражывання непаўналетніх, шэсць малазабяспечаных і адзінаццаць магадзетных сямей.
Разам з тым, былі адзначаны і недахопы ў рабоце камісіі па справах непаўналетніх сельвыканкама. У прыватнасці, няма дастатковага кантролю за работай служб, якія забяспечваюць ранняе выяўленне сацыяльнай небяспечнасці, правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Няякасна падрыхтаваны пася-джэнні камісіі па пытаннях кантролю за ходам выканання індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Адсутнічае інфармацыя РАУС, РАНС, медыцынскіх работнікаў, СВК аб сем’ях, дзе існуюць праблемы ўнутрысямейных адносін, адносін паміж бацькамі і дзецьмі, адсутнічае дастатковы догляд за малалетнімі дзецьмі, якія пражываюць у небяспечных умовах. Недастаткова эфектыўна работа сацыяльна-педагагічнай службы па прыняцці мер па адабранні і накіраванні ў прытулак дзяцей, бацькі якіх ухіляюцца ад іх выхавання і ўтрымання.
У час пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама была заслухана інфармацыя педагога сацыяльнага Бераставіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра А.В.Балінскай аб выкананні бацькоўскіх абавязкаў Г.А.Каралін у адносінах свайго непаўналетняга сына, дырэктара гэтага Цэнтра М.С.Самковай аб ходзе выканання планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх Артура і Рамана Багіравых, Таццяны Лазарчык.
Таксама былі разгледжаны матэрыялы, якія паступілі з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама на непаўналетніх, здзейсніўшых правапарушэнні.
На тэрыторыі мікрараёна Канюхоўскага сельсавета пражывае 46 сямей, дзе выхоўваецца 65 дзяцей. На дзяржаўным забеспячэнні знаходзіцца адно дзіця, якое засталося без апекі бацькоў і пражывае ў апякунскай сям’і. На працягу мінулага года ў сацыяльны прытулак змяшчалася шэсць дзяцей, адна маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў — дзеці перададзены ў замяшчаючую сям’ю.
Падрыхтавала Зінаіда Самкова