Вызначаны пераможцы віктарыны

Лента новостей

Падведзены вынікі раённай віктарыны “Усенародная барацьба ў тыле нямецка — фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.”, якая праводзілася раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з аддзеламі ідэалагічнай работы і адукацыі райвыканкама, раённым саветам ветэранаў і раённай арганізацыяй Беларускага таварыства “Веды”. Найбольш поўныя і дакладныя адказы на пытанні віктарыны далі Галіна Хоміч, вучаніца 11”В” класа Вялікабераставіцкай СШ (1 месца), Кірыл Карытца, вучань 10 класа Малабераставіцкай СШ (2 месца) і Пётр Зайко, навучэнец 123 групы Малабераставіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці (3 месца). Работы пераможцаў раённай віктарыны накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе віктарыны.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *