Вызначаны лепшыя інтэлектуалы Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Першая гульня чацвёртага раённага чэмпіянату па “Сваёй гульні” прайшла 14 студзеня на базе Вялікабераставіцкай СШ.
Праводзілася яна як асабістае першынства, на якім вызначаліся лепшыя ігракі – інтэлектуалы раёна. Удзел у чэмпіянаце прымалі члены каманд ювеналаў і юніёраў ад кожнай установы адукацыі. Лепшыя ігракі вызначаліся асобна ў кожнай узроставай групе.
Сярод юніёраў лепшымі інтэлектуаламі прызнаны Арына Дарошчык, Ганна Марозік і Ганна Петух (Вялікабераставіцкая СШ).
У малодшай групе найбольшую колькасць балаў набралі Андрэй Цярэшчанка (Вялікабераставіцкая СШ), Артур Занеўскі (Вялікаэйсмантаўская СШ) і Андрэй Антоненка (Масалянскі яслі-сад – СШ).
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *