Вызначаны лепшыя на жніве

Лента новостей

На адным дыханні працуюць зараз людзі на жніве, імкнуцца выкарыстаць спрыяльнае добрае надвор’е. Каб дастойна адзначыць уклад кожнага аграрыя, хто зараз, не зважаючы на час і стомленасць, шчыруе на залатой спелай ніве, прынята пастанова Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і зацверджана палажэнне аб арганізацыі раённага спаборніцтва.
Распрацаваны меры матэрыяльнага стымулявання лепшых працаўнікоў. Абкам і райкам прафсаюза ўзнагароджваюць перадавікоў жніва-2013 Па­дзячнымі пісьмамі і прэміямі. На гэтым тыдні былі вызначаны і ўзнагароджаны тыя, хто паказаў выдатныя вынікі.
З рук старшыні Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Івана Алізаровіча атрымалі Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі першыя “тысячнікі” на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур – экіпажы Ста­ні­слава Вя­рышкі, Антона Дабрэнкі і Віктара Ляховіча, Андрэя Навумовіча з СВК “Макараўцы”. Іх шчыра павін­ша­валі з такім удалым і важкім пачаткам жніва.
А Падзячным пісьмом упраў­лення сельскай гаспадаркі і хар­­ч­авання Бе­ра­­ставіцкага рай­­выканкама і райкама прафсаюза адзначаны значны ўклад тых камбайнераў, якія ў сваёй групе камбайнаў другімі, трэцімі, чацвёртымі, пятымі ў раёне ўзялі такі сур’ёзны рубеж. Гэта Уладзіслаў і Андрэй Капіцы з СВК “Макараўцы”, Андрэй Аўтух і яго сын Віталій, а таксама Сцяпан Талочка і Генрых Кісель з СВК імя Варанецкага, Валерый Карытка (працуе адзін) з СВК “Алекшыцы”, Віктар Прэдка і Іосіф Раплевіч з СВК “Макараўцы”, Ян Стацкевіч і Станіслаў Сямашка з СВК імя Варанецкага.
І гэта далёка не ўвесь “залаты спіс” нашых пе­раможцаў. Падзячнымі пісьмамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці ўзнагароджаны экіпажы Антона Іядкоўскага з сынам Станіславам з СВК імя Варанецкага, Аляксандра Кухарчыка і Яўгена Міхайлоўскага з СВК “Це­цяроўка”. Сын Аляксандра Дзмітрый таксама шчыруе на жніве і паказвае сябе з самага лепшага боку ў спаборніцтве сярод маладых. Прыемна адзначыць, што працоўныя поспехі Аляксандра адзначылі і ў гаспадарцы каштоўным падарункам. А ўручала яго загадчык участка № 1 з 12 – гадовым стажам работы Ганна Гаўрылюк.
У ліку пераможцаў і трактарыст з СВК “Цецяроўка” Сяргей Шэўчык. На сваім трактары МТЗ-1221 ён першым у гаспадарцы перавёз больш за тысячу тон збожжа. Яго значны ўклад у ход уборкі ўраджаю адзначаны Падзячным пісьмом упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй.
Ніна Наддэ,
фота аўтара

На здымку: Яўген Міхайлоўскі, Аляксандр Кухарчык і Ганна Гаўрылюк



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *