З 4 па 11 верасня ў раёне праходзіць Тыдзень устаноў пазашкольнага навучання і выхавання. Гэта своеасаблівая рэкламная акцыя ўстаноў, якія займаюцца арганізацыяй вольнага часу дзяцей і падлеткаў, развіваюць іх інтарэсы і творчыя здольнасці.
4 верасня Цэнтр дзіцячай творчасці запрасіў малодшых школьнікаў і іх бацькоў на Дзень адкрытых дзвярэй. У пазашкольнай установе была арганізавана выстава-прэзентацыя творчых работ гурткоўцаў ЦДТ і ўстаноў адукацыі раёна, прайшлі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, конкурсна-гульнявыя праграмы.
У юных наведвальнікаў была магчымасць пазнаё-міцца з гурткамі, якія дзейнічаюць у Цэнтры, выбраць тое, што адпавядае іх інтарэсам.
На працягу гэтага тыдня супрацоўнікі пазашкольнай установы будуць прадстаўляць работу сваіх гурткоў ва ўсіх установах адукацыі раёна.
Ірына МІКЛАШ