Вучні Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы правялі валанцёрскую акцыю “Каб не здарылася бяда”

Лента новостей

dsc00878Самае каштоўнае для чалавека – гэта здароўе і жыццё. Каб захаваць іх, кожны павінен з дзяцінства быць адказным за свае ўчынкі і выконваць правілы бяспечных паводзін.

У рамках рэспубліканскай акцыі” За бяспеку разам” вучні 5-9 класаў Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы правялі валанцёрскую акцыю “Каб не здарылася бяда”.

Удзельнікі акцыі наведалі Старадварэцкі ФАП, сельскую бібліятэку, кантору аграфірмы “Стары Дворац”, кацельную, сустракаліся з жыхарамі аграгарадка Стары Дворац, праводзілі гутаркі аб пажарнай бяспецы, аб недапушчальнасці

пакідання малых дзяцей без нагляду дарослых.

Інфармацыйныя лісткі, памяткі бацькам былі раздадзены ўсім зацікаўленым, а таксама змешчаны на інфармацыйных стэндах аграгарадка Стары Дворац.

Лічу, што дадзеная акцыя была карыснай не толькі тым, хто яшчэ раз пачуў важную і актуальную інфармацыю, але і самім вучням, якія з хваляваннем і адказнасцю расказвалі, як правільна сябе паводзіць, якія правілы неабходна выконваць, каб не здарылася бяда.

Дапамогу ў правядзенні валанцёрскай акцыі школьнікам аказалі А.І.Булай, старшы інспектар цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, выпускнік школы, і Я.Я.Шапавалаў, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бераставіцкага РАНС.

Зоя Уцепяргенава, класны кіраўнік 9 класа Старадварэцкага ясляў -сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *