У суботу, 25 лютага, вучні Масалянскага ясляў-сада-пачат
У наступнай зале рабятам расказалі, чым харчуецца вавёрка, якія віды вавёрак жывуць у Беларусі, як звярок ўцяпляе сваё дупло. Дзеці ўбачылі чучалы вавёркі-палятухі
Затым дзеці перайшлі ў залу, дзе пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю. Яны адчулі асаблівы гонар, калі ўбачылі фотаздымкі Масалянскай царквы і палаца Біспінгаў, а таксама экспазіцыю, прысвечаную творчасці нашага земляка, Івана Леткі, пачулі расказ пра яго творчы шлях.
Напрыканцы экскурсіі дзеці змаглі набыць сувеніры, сфатаграфаваліся каля экспанатаў, якія іх зацікавілі. Дадому ўсе вярталіся з самымі добрымі ўражаннямі.
Вялікі дзякуй супрацоўнікам музея і кіраўніцтву РУСП “Масаляны” за магчымасць пабываць у такім цудоўным месцы!
Ірына Максімік, настаўнік пачатковых класаў Масалянскага ясляў-сада-пачат