Вучні Малабераставіцкай СШ пабывалі ў тэатры лялек

Здравоохранение Образование

2 лістапада вучні 1-4 класаў Малабераставіцкай СШ адправіліся на экскурсію ў г. Гродна. Дзеці пабывалі ў Гродзенскім абласным тэатры лялек. Гэта адзін са старэйшых дзеючых тэатраў  Беларусі. Ля ўваходу нас сустрэла Пэпі Доўгая Панчоха. Яна запрасіла ўсіх у музей тэатра і расказала гісторыю яго стварэння, паказала, як ажываюць лялькі на сцэне. Потым пачаўся спектакль па беларускай народнай казцы “Піліпка і Ведзьма”. Гэтая казка з элементамі трылера. Дзеці былі ў захапленні ад убачанага: ім спадабаліся лялькі, дэкарацыі, майстэрства акцёраў. Многія ўпершыню былі ў тэатры, удыхнулі яго атмасферу. Потым мы пабывалі ў парку імя Ж.Э. Жылібера і даведаліся яго гісторыю ўзнікнення. Таксама дзеці ўбачылі дом-музей, у якім жыла вядомая польская пісьменніца Алаіза Ажэшка.

Ад паездкі ў дзяцей засталіся незабыўныя ўражанні і прыгожыя фотаздымкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат новых ведаў і выдатна адпачылі.

Наталля Сявец, настаўнік пачатковых класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *