Восеньскі кірмаш у Бераставіцы

Актуально Лента новостей

Традыцыйны восеньскі кірмаш “Залатая восень” прайшоў у мінулую суботу ў Вялікай Бераставіцы. Яго арганізатары пастараліся, каб жыхары гарадскога пасёлка і раёна змаглі набыць тут самую неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю. Большую частку яе прывезлі на кірмаш сельгаскааператывы і прадпрыемствы. Як заўсёды, вялікім попытам карысталася збожжа. Не менш папулярным быў “мясны рад” з палаткамі на вуліцы Леніна. Тут прадавалі і ялавічыну, і свініну па 25 тысяч рублёў за кілаграм. Мяса прывезлі з гаспадарак многа, таму купіць яго можна было без праблем. Карысталася попытам і прадукцыя Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя – збожжа, агародніна. Прыватнікі прадавалі на кірмашы агародніну і садавіну, саджанцы пладовых дрэваў, рыбу. Шырокі асартымент тавараў прадставіў Бераставіцкі філіял аблспажыўтаварыства. Мнагалюдна было каля палаткі ААТ “Малочны Мір”. Жадаючыя маглі набыць і некаторыя прамысловыя вырабы Бераставіцкага унітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Сяргей Хілюта, фота аўтара



1 комментарий по теме “Восеньскі кірмаш у Бераставіцы

  1. Ярмарки дело хорошее. Дают возможность покупателю иметь дело с производителем а не с посредниками.
    Интересно мёд там продавали?
    К сожалению я наверное пропущу все осенние ярмарки и в Берестовице и в Гродно — это лучшее время для реализации мёда. После 22 октября уже наверное не будет ярмарок? Там уже зимой пахнуть будет. 🙂

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *