Восем навуковых работ вучняў раёна адзначаны дыпломамі на V абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”

Лента новостей

Восем навуковых работ вучняў Малабераставіцкай СШ, СШ аг. Пагранічны, Канюхоўскага ясляў-сада–сярэдняй школы, Макараўскага ясляў-сада–сярэдняй школы, Вялікаэйсмантаўскай СШ, Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы былі адзначаны дыпломамі на V абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, якая праходзіла 21 красавіка ў Гродне.
Дыпломамі першай ступені члены журы адзначылі наступныя навуковыя работы: “Аляксандр Грышэнь – выдатны барацьбіт за нацыянальную годнасць і сацыяльнае вызваленне” Таццяны Гуцко, вучаніцы 10 класа Малабераставіцкай СШ (кіраўнік Т.І. Эйсмант); “Арлінае племя” Ганны Гардзейка, вучаніцы 11 класа СШ аг. Пагранічны (кіраўнік Л.А. Турок); “Летапіс Масалянскай царквы як помнік народнай гістарыяграфіі” Уладзіслава Курчыцкага, вучня 8 класа Алекшыцкай СШ (кіраўнік Г.У. Румак); “Верацейка: ад вытока да вусця” Артура Маціеўскага, вучня 10 класа і Караліны Анджэеўскай, вучаніцы 9 класа (кіраўнік Л.Р. Калеснік).
Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны Івона Ігнатовіч, вучаніца 11 класа Макараўскага ясляў-сада–сярэдняй школы, за навуковую работу “Лексіка роднасці і сваяцтва ў літаратурнай мове і мясцовых гаворках” (кіраўнік С.У. Мазавецкая); Павел Буры, вучань 11 класа Канюхоўскага ясляў-сада–сярэдняй школы, за работу “Дзейнасць яўрэйскага культурна-асветніцкага таварыства “Тарбут” на тэрыторыі Гродзеншчыны” (кіраўнік В.Л. Шчука); Таццяна Арцюхевіч, вучаніца 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы, за работу “Комплекснае даследаванне экалагічнага стану тэрыторыі цэнтральнага парка аграгарадка Пархімаўцы” (кіраўнік А.А. Хілюта).
А дыпломам “За навуковае супрацоўніцтва вучня і настаўніка» узнагароджаны Яўгеній Кулікоўскі, вучань 9 класа Вялікаэйсмантаўскай СШ, за навуковую работу “Шляхецкая геральдыка вёскі Вялікія Эйсманты” (кіраўнік С.С. Кулікоўская).
Падрыхтаваў Сяргей Хілюта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *