У шэрагу святочных мерапремстваў, падрыхтаваных арганізатарамі «Бераст-Фэсту», цікавасць выклікала і тэматычная пляцоўка «Бераставіца крынічная», на якой працавалі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У спякотны летні дзень магчымасцю атрымаць асалоду ад прахалоды вады скарысталіся многія жыхары і госці Вялікай Бераставіцы. Яны з задавальненнем каталіся на лодках, з цікавасцю назіралі за магчымасцямі тэхнікі, якая служыць бераставіцкім выратавальнікам.