Ветэранскае аб’яднанне Бераставіччыны адзначыла 25-гадовы юбілей

Лента новостей Общественные объединения

У мінулы аўторак у актавай зале Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 25-годдзя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Распачала яго старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Алена Сілкова. У сваім выступленні яна нагадала гісторыю станаўлення аб’яднання, а таксама расказала пра дзейнасць Бераставіцкай раённай арганізацыі ветэранаў.
— Сёння, — адзначыла А.І.Сіл-кова, — галоўнымі накірункамі ў рабоце арганізацыі з’яўляюцца сацыяльная абарона ветэранаў і аказанне ім практычнай дапамогі, патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў нашай радзімы і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама актыўны ўдзел ветэранаў у грамадскай і культурнай дзейнасці раёна. З гэтай мэтай у Бераставіцкай цэнтральнай бібліятэцы дзейнічае клуб ветэранаў “Паклічу сяброў”, на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — міні-праект “Свет захапленняў”, у Пыхоўчыцкім Доме сацыяльна-культурных паслуг прахо-дзяць пасяджэнні клуба аматарскага аб’яднання “Прамень”. Акрамя таго, ветэраны цесна су- працоўнічаюць з райкамам ГА “БРСМ” і аддзелам па справах моладзі райвыканкама, раённым ваенным камісарыятам. Актыўны ўдзел члены арганізацыі прымалі ў зборы матэрыялаў для кнігі “Доўгія вёрсты вайны”.
Цяпер у склад раённай арганізацыі ветэранаў уваходзяць 24 “пярвічкі” агульнай колькасцю нямногім больш за 4000 чалавек. І, на вялікі жаль, усё менш застаецца сярод іх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны…
З нагоды юбілею грамадскага аб’яднання старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч павіншаваў ветэранаў і ўручыў Падзячнае пісьмо А.І. Лагадзе за актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці. Падзячнымі пісьмамі раённай арганізацыі ветэранаў былі адзначаны М.Я.Мешчаня,М.С.Драгун, А.А.Далінін, А.М.Маханько, М.І.Пацэнка, Н.А.Багуцкая, А.І.Гурын, П.І.Шкулепа. За актыўны ўдзел у ветэранскім руху і плённую працу па сацыяльнай абароне ветэранаў вайны і працы атрымала грамату Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Гродзенскай вобласці С.І.Конік. Акрамя таго, сваіх ветэранаў павіншавалі прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
А ў тым, што энэргіі і энтузіязму нашых ветэранаў застаецца толькі пазайздросціць, можна было пераканацца падчас канцэртнай праграмы. Ветэраны дэкламавалі вершы ўласнага сачынення і іншых аўтараў і выконвалі песенныя нумары: сольныя, дуэтам і, канешне ж, хорам. А акампаніраваў народнаму хору ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” РДК ансамбль народных інструментаў з Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Вікторыя Дзержановіч



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *