Вялікі цяжар зараз ляжыць на плячах жывёлаводаў – пакуль што не мінула небяспека афрыканскай чумы свіней. Перад працаўнікамі ферм стаіць важная задача – захаваць традыцыйную нашу айчынную галіну, не дапусціць эканамічнага ўрону. Гэту задачу добра разумее і ветфельчар свінафермы “Кашанцы” СВП “АграМір” Марыя Радчанка. Стаж яе работы на адным і тым жа аб’екце набліжаецца неўзабаве ўжо да 30 гадоў. А прыехала яна на Бераставіччыну з суседняга Свіслацкага раёна пасля заканчэння Ваўкавыскага саўгастэхнікума. На пытанне, як Марыя апынулася ў нашым раёне, яна адказала жартам: “Куды Радзіма паслала.” Вядома, ферма кардынальна памяняла свой выгляд за гэты час. Тут шмат зроблена, каб аптымізаваць вытворчы працэс і палепшыць умовы працы людзей. Ды і знаходзіцца яна ў маляўнічым месцы, побач такая прыгажосць! Гэта дапамагае захоўваць бадзёрасць і добры настрой.
У полі зроку Марыі Ігнатаўны прафілактыка захворванняў жывёлы, вакцынацыя, лячэнне. Да ўсяго яна ставіцца з душой. У спецыяліста вялікі вопыт, яна ў курсе ўсяго новага і перадавога.
У СВП “АграМір” вялікі патэнцыял развіцця. Дружнай камандай можна пакарыць новыя вышыні, падняць вытворчасць на дастойны ўзровень. Агульны дабрабыт умацоўваецца і рукамі “слабых”, але такіх валявых жанчын. Шчырае дзякуй ім за працу, за самаадданасць, вернасць выбранай справе!
Ніна Наддэ, фота аўтара
лична знакома и могу оправдать вышесказанные слова Мария Игнатьевна ЗАМЕЧАТЕЛЬНЫЙ человечек желаю для неё всего самого лучшего