Весткі Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Лента новостей

Падарыць радасць
Раённы этап рэспубліканскай акцыі “Чудеса на Рождество” пачаўся з 10 снежня ва ўстановах адукацыі раёна.
Сімвал акцыі – чырвоная рукавічка з лагатыпамі БРПА, БРСМ і “Добрага сэрца” атаясамлівае імкненне дзяцей і моладзі аддаць часцінку свайго цяпла, акружыць клопатам і падарыць радасць людзям, якія патрабуюць асаблівай увагі ў час навагодніх і калядных свят.
У перыяд правядзення акцыі актывісты БРПА і БРСМ будуць весці збор падарункаў для дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама тых, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах і бальніцах.
Не застануцца па-за ўвагай адзінокія і састарэлыя грамадзяне, валанцёры акажуць ім дапамогу па навядзенні парадку ў дамах і дварах.
А напярэдадні Каляд і Новага года пройдуць спецыяльныя святочныя праграмы, падчас якіх і будуць перададзены сабраныя падарункі.

Адраджаецца піянербол
Папулярная ў мінулыя часы піянерская гульня піянербол адраджаецца ў дружынах раёна.
На базе гімназіі аг.Пагранічны, Вялікаэйсмантаўскай СШ і Старадварэцкага ясляў-сада – БШ 25 лістапада прайшлі занальныя спаборніцтвы па гэтай гульні.
Каманды гімназіі аг.Пагранічны, Малабераставіцкай СШ, Макараўскага і Масалянскага ясляў-сада –СШ, Паплаўскага і Старадварэцкага ясляў-сада – БШ, якія занялі 1-2 месца ў сваіх групах, сустрэнуцца ў раённым фінале, які адбудзецца ў студзені, а яго пераможца прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах па піянерболу.

“Час выбраў нас”
Падведзены вынікі конкурсу маладзёжнай сацыяльнай відэарэкламы “Час выбраў нас”.
У намінацыі “Мая сям’я – маё багацце” перамагла работа Артура Шэлеснага з Алекшыцкай СШ. Відэаролік Артура Занеўскага з Вялікаэйсмантаўскай СШ стаў лепшым ў намінацыі “Рэспубліка Беларусь”. Перамогу ў намінацыі “Дарогай добрых спраў” атрымала сумесная работа Лізаветы Дубіцкай і Ілоны Карвацкай з Вялікабераставіцкай СШ. Лепшую відэарэкламу па прапагандзе правілаў дарожнага руху прадставілі Паліна Акуліч і Анастасія Масько з Масалянскага ясляў-сада-СШ.

Працоўная акцыя
Каля 500 вучняў з устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі “Наша піянерская праца табе, Айчына!”, другі этап якой завяршыўся 1 снежня. Піянерскія дружыны займаліся зборам макулатуры, а заробленыя грошы вырашылі накіраваць на стварэнне экспазіцыі ў новым музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі БРПА Таццяна Таберка, піянеры Бераставіччыны пералічылі на разліковы рахунак музея больш за 640 тысяч рублёў.
Найбольшы ўклад унеслі піянерскія дружыны Макараўскага ясляў-сада – СШ, Вялікабераставіцкай СШ, Пархімаўскай БШ, Алекшыцкай і Малабераставіцкай СШ.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *