Вернікі Вялікай Бераставіцы прайшлі Крыжовым шляхам

Лента новостей

IMG_2664 IMG_2702 IMG_2720 IMG_2723 IMG_2724 IMG_2733 IMG_2738 IMG_2745 IMG_2750 IMG_2751 IMG_2765 IMG_2768 IMG_2776 IMG_2778 IMG_2784 IMG_2787 IMG_2793 IMG_2796 IMG_2805 IMG_2806 IMG_2809 IMG_2814 IMG_2836 IMG_2842 IMG_2854 IMG_2859 IMG_2863 IMG_2871 IMG_2893 IMG_2934 IMG_2943 IMG_2970 IMG_2973 IMG_2982 IMG_2996 IMG_3000 IMG_272029 сакавіка, у Вербную нядзелю, на вуліцах райцэнтра адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавалі вернікі парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
Удзел у набажэнстве прынялі не толькі шматлікія жыхары гарадскога пасёлка, на яго былі запрошаны святары і вернікі з суседніх парафій. З крыжамі і запаленымі свечкамі людзі выйшлі на вуліцы, каб прайсці Крыжовы шлях разам з Езусам, аддаючы Яму свае праблемы і адкрываючы сэрцы на Яго міласэрнасць.
Сцэны мукі і смерці Хрыста былі інсцэніраваны на 14 прыпынках, якія далі магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі. Кожны, хто прайшоў Крыжовым шляхам разам з Хрыстом, даў сведчанне сваёй веры, сведчанне таго, што ён разумее неабходнасць несці свой уласны крыж, якім з’яўляюцца штодзённыя клопаты, хваробы, нястачы, непаразуменне блізкіх і шматлікія іншыя праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі.
Сын Божы даказаў, што Яго бязмежная любоў да чалавека мацнейшая за смерць, нянавісць і злосць. Ён прыняў смерць на крыжы, каб даць нам збаўленне і вечнае жыццё.
Езус вучыць нас спачуванню бліжнім, цярпенню і пераадоленню сваіх слабасцей. І чакае ад нас, што мы па Яго прыкладу будзем любіць іншых людзей і несці ім святло сваёй веры. Веры, якая не баіцца крыжа, не баіцца здзекаў, асуджэння, супрацьстаіць несправядлівасці і сведчыць пра тое, што адзінае наша выратаванне – у Езусе Хрысце і Яго бязмежнай любові.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *