Вераніка Казлоўская: “Мару выдаць сваю кнігу”

Лента новостей

З творчасцю Веранікі Казлоўскай мы ўжо неаднаразова знаёмілі нашых чытачоў у рубрыцы “Проба пяра”. Сёння разам з новым творам мы асабіста прадстаўляем вам маладога аўтара.

Вераніцы Казлоўскай 15 гадоў, яна вучыцца ў 9 класе Малабераставіцкай СШ. Дзяўчынка тавары-ская, вясёлая, энергічная, аптымістка па жыцці, так яна сябе характарызуе. Вельмі любіць чытаць, маляваць і фатаграфаваць. Кнігамі захапілася, як толькі навучылася чытаць. Спачатку гэта былі казкі, разнастайныя энцыклапедыі, а цяпер перавагу Вераніка аддае жанру фанта-стыкі, асабліва падабаюцца кнігі  Сцівена Кінга і Андрэ Нортан.
З любімых прадметаў у школе, вядома ж, літаратура. Аб мастацкіх творах дзяўчынка гатова гаварыць доўга і з захапленнем. Яна ўмее лёгка зразумець задумку аўтара і галоўную сутнасць твора, ды і сваё асабістае бачанне ў яе заўсёды прысутнічае. Таму і не дзіўна, што па літаратуры ў Веранікі толькі “дзявяткі” і “дзясяткі”. Са сваёй настаўніцай рускай літаратуры Леакадзі-яй Іванаўнай Уласік Вераніка заўсёды раіцца і ёй першай дае пачытаць свае ўласныя творы, для яе важна пачуць думку настаўніцы і атрымаць дзельную параду.
Свае першыя творы дзяўчына пачала пісаць яшчэ ў пачатковых класах. Па дарозе са школы дадому яна прыдумвала невялікія апавяданні, а затым пераносіла ўсё гэта на паперу. Першапачаткова свае творы Вераніка пісала ад рукі, а не так даўно бабулі і дзядулі з мамінага і татавага бакоў, бачачы такое імкненне дзяўчынкі да творчасці, склаліся і купілі ўнучцы ноўтбук. Цяпер “тварыць” Вераніцы стала намнога прасцей, тым больш, што яна ўжо амаль тры гады працуе над сваёй кнігай, якую назвала “Крок у бездань”. Гэта  твор з жанру фантастыкі, асноўныя сюжэтныя лініі і галоўныя героі ўжо ў Веранікі вызначаны, але пра завяршэнне яго гаварыць яшчэ рана, хоць напісана ўжо не мала, ажно 19 тысяч слоў, як пахвалілася дзяўчынка. Вераніка марыць, што калі-небудзь яна зможа выдаць гэтую кнігу і, магчыма, іншыя, якія яшчэ будуць напісаны.
А пакуль што яна ўдасканальвае сваё майстэрства і працуе над тым, каб у будучым атрымаць добрую адукацыю, прафесію і пабудаваць паспяховую кар’еру. Дзяўчына вырашыла стаць журналістам, яна лічыць, што гэта прафесія дапаможа ёй рэалізаваць  свае творчыя здольнасці і дасць магчымасць займацца любімай справай.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *