Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама здавалі экзамен па ахове працы

Лента новостей

IMG_2641 IMG_2634Праца павінна быць бяспечнай.Тым не менш па краіне і вобласці здараюцца няшчасныя выпадкі. Нядаўна на адной з ферм сельгаскааператываў Гродзеншчыны загінуў жывёлавод. Няшчасныя выпадкі можна прадухіліць, калі добра ведаць, як непажаданыя сітуацыі папярэдзіць. Гэтай актуальнай праблеме нядаўна былі прысвечаны дзве грунтоўныя праверкі ведаў аграрыяў.
У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама нядаўна здавалі экзамен начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Кадргулаў, яго намеснікі, галоўныя спецыялісты ўпраўлення. Па прадмеце “ахова працы” праверка ведаў праходзіла ў выглядзе тэстаў на камп’ютары.
Па словах галоўнага спе­цыяліста сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыя Шавеля, які здае такі экзамен ужо трэці раз на працягу дзевяці гадоў сваёй работы, заканадаўства за гэты час значна памянялася. Трэба ведаць пэўныя патрабаванні, а ўсяго па розных тэмах пытанняў было больш за 900. Гэта і першая дапамога пры электратраўмах, абмаражэннях, апёках і многае іншае. Такая інфармацыя вельмі карысная і можа спатрэбіцца не толькі на працы, але і ў быце. Людзі рыхтаваліся да тэстаў і нават хваляваліся. Праверыць свае веды было цікава. Усе нашы землякі ў Гродне такі экзамен паспяхова здалі. Дарэчы, спецыялісты не толькі з Бераставіччыны, але і з усіх раёнаў вобласці праходзяць такую сур’ёзную праверку ведаў.
А з 10 па 13 сакавіка экзамен па ахове працы прайшоў для нашых сельгасвытворцаў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Старшыні гаспадарак, іх намеснікі і галоўныя спецыялісты таксама здавалі тэсты на камп’ютары. Мне давялося прысутнічаць падчас такой дасціпнай праверкі ведаў аграрыяў ужо не першы раз. Давялося і пагутарыць з тымі, што ўжо тэсты здалі. Варта адзначыць, што людзі падыходзяць да такой праверкі з вялікай адказнасцю. Гэта дапаможа ім даносіць неабходную і карысную інфармацыю да працаўнікоў на месцах, сачыць за выкананнем патрабаванняў бяспекі, таму што прафілактыка няшчасных выпадкаў вельмі важная і накіравана на тое, каб захаваць жыццё і здароўе вяскоўцаў, а значыць, і спакой ў іх сем’ях. На любым сельскагаспадарчым аб’екце трэба быць пільным, а пройдзе зусім мала часу і пачнецца гарачая пара – веснавая сяўба. Ні адзін дзень не павінен быць азмрочаны, няхай спрадвечны вясковы калаўрот прыносіць толькі маральнае задавальненне.
На здымках: у час экзамена ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *