Валанцёрскі атрад “Рука дапамогі” Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы прыняў удзел у акцыі “Помнік”

80 лет Великой Победы Лента новостей Образование

Напярэдадні Дня Перамогі валанцёрскі атрад “Рука дапамогі” Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы прыняў удзел у акцыі “Помнік”. Валанцёры навялі парадак каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у агарагарадку Канюхі, прыбралі тэрыторыю каля помніка Вольгі Соламавай у вёсцы Жорнаўка і каля магілы забітым падчас вайны ў вёсцы Магіляны.

Добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў — гэта даніна памяці нашым дзядам і прадзедам, якім давялося прайсці цяжкімі дарогамі вайны. Вучні Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы ведаюць, якой цаной дасягнута Перамога і шануюць памяць герояў тых страшных падзей.

Вольга Антановіч, дырэктар Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *