Біскуп Юзаф Станеўскі прайшоў Крыжовым шляхам з вернікамі Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

IMG_109920 сакавіка, у Вербную нядзелю, у парафіі Перамянення Пана г.п.Вялікая Бераставіца адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях. Некалькі соцень вернікаў, не толькі з гарадскога пасёлка, але і з суседніх парафій, з крыжамі ў руках і запаленымі свечкамі прайшлі гэты пакутны шлях, перажываючы евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста. IMG_1047 IMG_1055 IMG_1060 IMG_1067 IMG_1095 IMG_1103 IMG_1109 IMG_1113 IMG_1118 IMG_1122 IMG_1124 IMG_1127 IMG_1154 IMG_1168 IMG_1169 IMG_1170 IMG_1171 IMG_1182 IMG_1190 IMG_1195 IMG_1204 IMG_1209 IMG_1217 IMG_1219 IMG_1236 IMG_1252 IMG_1253 IMG_1272 Сцэны мукі і смерці Хрыста былі інсцэніраваны на 14 прыпынках, якія далі магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі.
Асаблівай радасцю для вернікаў стала тое, што Вялікую Бераставіцу наведаў у гэты дзень дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які таксама прыняў удзел у Крыжовым шляху. Прысутнічалі на гэтым пакутным набажэнстве таксама святары з іншых парафій Бераставіцкага дэканата, падчас Крыжовага шляху яны праз сакрамант пакаяння ядналі людзей з Богам.
Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, вернікі цярпліва ішлі апошнім шляхам Хрыста, даючы сведчанне сваёй веры і гатоўнасці з пакорай прыняць свой жыццёвы крыж. Нехта з цікавасцю назіраў за імі праз вокны, хтосьці спыняўся ў непаразуменні, некаторыя далучаліся да групы вернікаў на гэтым шляху.
Вядома, кожны ведае пра крыжовую смерць Хрыста, але яна зусім па-іншаму ўспрымаецца, калі мы бачым яе на свае ўласныя вочы, няхай нават і ў тэатралізаваным выкананні.
На заканчэнне Крыжовага шляху біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў ксяндзу-пробашчу Вальдэмару Слоце і ўсім, хто рыхтаваў тэатралізаваную містэрыю, і адзначыў, што пакутныя сцэны бічавання, укрыжавання і смерці Езуса Хрыста паказваюцца не для таго, каб палохаць людзей, а дапамагаюць нам усвядоміць, наколькі вялікай з’яўляецца Божая любоў і цана за наша збаўленне. Хрыстос памёр на крыжы, каб выбавіць свет ад граху, і мы па яго прыкладзе павінны змяняць свет да лепшага, праз свае добрыя ўчынкі паказваючы любоў да другога чалавека.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *