Бібліятэчная абслугоўванне: як наладжана яно ў аграгарадках?

Лента новостей

Абмяняцца вопытам работы, пераняць для сябе штосьці цікавае заўсёды карысна, незалежна ад сферы дзейнасці. Бібліятэчная справа – не выключэнне. І гэта пацвердзіў праведзены ў мінулы чацвер міжрэгіянальны семінар бібліятэкараў Гродзенскай і Бераставіцкай РЦБС.

Семінар быў двухдзённым. У першы дзень яго работы, яшчэ ў сакавіку, бераставіцкія бібліятэкары наведалі Гродзенскі раён. У прыватнасці, яны пазнаёміліся з дзейнасцю Луцкаўлянскай сельскай бібліятэкі-інфармацыйна-экалагічнага цэнтра, Індурскай, Адэльскай і Капцёўскай сельскіх бібліятэк. Як працуюць сёння бібліятэкі аграгарадкоў, якую ролю выконваюць?—менавіта гэтыя пытанні цікавілі ўдзельнікаў семінара. Адбыўся абмен вопытам работы па такіх аспектах бібліятэчнай справы як пошук сучасных форм і метадаў работы, дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі, выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій і г.д.
У нашым раёне бібліятэкары з Гродзеншчыны наведалі Вялікаэйсмантаўскую, Малабераставіцкую, Алекшыцкую і Старадварэцкую сельскія бібліятэкі. А ў райбібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў семінара, дзе бібліятэкары выказалі свае ўражанні ад убачанага. Гаворка ішла аб традыцыях і навацыях у бібліятэках аграгарадкоў, аб стварэння пры іх і выкарыстанне медыадэк, сумеснай рабоце бібліятэк і мясцовай улады па сацыяльна-культурнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва. Асабліва, бібліятэчнаму абслугоўванню маланаселеных вёсак. У гэтым плане аказаўся пазнавальным вопыт работы бібліобуса Бераставіцкай райбібліятэкі, якім падзялілася бібліятэкар Людміла Аляксандраўна Саванчук.
Як адзначылі начальнікі аддзелаў культуры Бераставіцкага і Гродзенскага райвыканкамаў В.І.Ляховіч і І.У.Лябецкі, якія адкрывалі семінар, падобныя сустрэчы вельмі карысныя, і яны ў перспектыве могуць стаць традыцыйнымі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *