Бібліятэкі і прававая асвета грамадзян

Лента новостей

Бібліятэкі раёна актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У мэтах павышэння электаральнай актыўнасці мясцовага насельніцтва ў раённай і сельскіх бібліятэчных установах ужо аформлены адпаведны наглядны матэрыял.
— Бібліятэкі сёння—гэта найперш інфармацыйныя цэнтры свайго рэгіёна,— гаворыць намеснік дырэктара Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Віктараўна Станкевіч (на здымку).—І таму мы павінны пастаянна трымаць руку на пульсе часу. Нашы чытачы могуць у любы час скарыстацца паслугамі публічных цэнтраў прававой інфармацыі, створаных і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, і ў бібліятэках аграгарадкоў, каб адшукаць патрэбны, скажам, закон ці пастанову ў электроннай прававой базе. А ў перыяд падрыхтоўкі да такой палітычна значнай падзеі, як выбары, не толькі Прэзідэнта, але і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, бібліятэкі абавязкова інфармуюць чытачоў аб асноўных мерапрыемствах выбарчай кампаніі, заканадаўчых актах, рашэннях, звязаных з выбарамі. Ро-біцца гэта звычайна праз афармленне “куткоў” выбаршчыкаў, адпаведных кніжных выставаў, правя-дзенне гадзін прававой інфармацыі і г.д.
Вось і падчас цяперашняй выбарчай кампаніі ў бібліятэках раёна дзейнічаюць кніжныя выставы пад назвай “Насустрач выбарам”, дзе прадстаўлены даведачныя выданні, навукова-прававыя і практычныя дапаможнікі з каментарыямі па выбарчаму і канстытуцыйнаму праву, па апошніх змяненнях і карэкціроўках Выбарчага Кодэкса РБ. Ёсць непасрэдна сам Выбарчы Кодэкс у новай рэдакцыі і Канстытуцыя РБ. Заслугоўвае ўвагі выданне “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”. А яшчэ, як падкрэсліла Святлана Віктараўна, выставы ўключаюць у сябе і шэраг накапляльных папак-дасье, падрыхтаваных спецыялістамі РЦБ, пад назвамі “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Матэрыялы па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі”, “Выбарчыя акругі і акруговыя камісіі”, “Матэрыялы да інфармацыйных гадзін” і г.д. Яны ўтрымліваюць інфармацыйна-тлумачальныя матэрыялы перыядычнага друку—рэспубліканскіх, абласных, раённай газет, дзе асвятляюцца асноўныя этапы выбарчай кампаніі. Гэтыя папкі будуць папаўняцца ў ходзе далейшай падрыхтоўкі да выбараў.
Акрамя гэтага, у мэтах павышэння прававой культуры моладзі, узроўню інфармаванасці маладых выбар-шчыкаў, фарміравання ў падлеткаў і маладых людзей грамадзянскай адказнасці і цікавасці да пытанняў дзяржаўнага кіравання бібліятэкары райбібліятэкі правялі гадзіну прававой інфармацыі пад назвай “Выбары Прэзідэнта РБ” і ўрок прававых ведаў “Заканадаўчая ўлада Рэспублікі Беларусь”.
Прававая асвета грамадзян—адзін з напрамкаў дзейнасці бібліятэчных устаноў. І ўсе, хто цікавіцца сучаснай выбарчай сістэмай, змогуць знайсці для сябе шмат карыснага, наведаўшы чытальную залу райбібліятэкі і сельскія бібліятэкі-філіялы.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *