Без салодкага многія не ўяўляюць свайго жыцця. Шакалад, цукеркі, тарты – такая прадукцыя заўсёды карыстаецца трывалым попытам. І каб забяспечваць харчовую прамысловасць неабходнай сыравінай, гаспадаркі засяваюць вялікія плошчы цукровых буракоў. У нашым раёне сёлета пад іх адведзена 2306 гектараў. Бераставіцкі буракапрыёмны пункт вядзе прыём салодкіх каранёў згодна з графікам. Апошняя адгрузка ў мінулым годзе закончылася 15 студзеня. А нядаўна, пад’язджаючы да тэрыторыі буракапрыёмнага пункта, я здзівілася, чаму гэта кагаты “пасівелі”? Аказваецца, буракі любяць, каб не было рэзкіх перападаў тэмпературы, і спецыяльная лёгкая апрацоўка вапнай дапамагае гэтаму. Белы колер адбівае сонечныя прамяні, кагаты не так награваюцца. А акрамя гэтага адначасова праходзіць і дэзінфекцыя, што таксама карысна. Пастараліся выканаць такую важную работу механізатар Віктар Радзюк і рабочыя Анатоль Чарневіч і Дзмітрый Красніцкі. На буракапрыёмным пункце працуе нямала жанчын. Жана Шымавалос загадвае лабараторыяй. Яна гаворыць, што цукрыстасць зараз салодкіх каранёў у гаспадарках вышэй за базісную. Вельмі добрая – у СВК імя Варанецкага і аграфірме “Стары Дворац”. Па словах загадчыцы лабараторыі, няма ў гэтым сезоне асабліва забруджаных буракоў. “Чыстыя” буракі ў гэтым годзе ў СВК “Макараўцы”, “Алекшыцы”, аграфірме “Стары Дворац” і іншых. Тым не менш, сыравіна на забруджанне ўсё ж правяраецца. На пункце для гэтага ёсць мыйка і спецыяльныя вагі. Аператар Людміла Красніцкая бярэ пробы спецыяльным шчупам. Пасля зняцця рэшткаў бацвіння і глебы, а таксама мыцця, проба буракоў узважваецца і простым матэматычным вылічэннем вызначаецца розніца паміж першапачатковай і атрыманай масай. Давялося мне пагутарыць і з маладымі дзяўчатамі. Аператар Караліна Гайдэль і рабочая Вікторыя Гульнік расказалі, што і месцам сваёй работы, і заняткам задаволены. Працаваць цікава, а побач вопытныя людзі, якія заўсёды гатовы падставіць плячо і падбадзёрыць маладых. Ніна Наддэ, фота аўтара
Бураковы сезон на Бераставіччыне
Без салодкага многія не ўяўляюць свайго жыцця. Шакалад, цукеркі, тарты – такая прадукцыя заўсёды карыстаецца трывалым попытам. І каб забяспечваць харчовую прамысловасць неабходнай сыравінай, гаспадаркі засяваюць вялікія плошчы цукровых буракоў. У нашым раёне сёлета пад іх адведзена 2306 гектараў.
Бераставіцкі буракапрыёмны пункт вядзе прыём салодкіх каранёў згодна з графікам. Апошняя адгрузка ў мінулым годзе закончылася 15 студзеня. А нядаўна, пад’язджаючы да тэрыторыі буракапрыёмнага пункта, я здзівілася, чаму гэта кагаты “пасівелі”? Аказваецца, буракі любяць, каб не было рэзкіх перападаў тэмпературы, і спецыяльная лёгкая апрацоўка вапнай дапамагае гэтаму. Белы колер адбівае сонечныя прамяні, кагаты не так награваюцца. А акрамя гэтага адначасова праходзіць і дэзінфекцыя, што таксама карысна. Пастараліся выканаць такую важную работу механізатар Віктар Радзюк і рабочыя Анатоль Чарневіч і Дзмітрый Красніцкі.
На буракапрыёмным пункце працуе нямала жанчын. Жана Шымавалос загадвае лабараторыяй. Яна гаворыць, што цукрыстасць зараз салодкіх каранёў у гаспадарках вышэй за базісную. Вельмі добрая – у СВК імя Варанецкага і аграфірме “Стары Дворац”.
Па словах загадчыцы лабараторыі, няма ў гэтым сезоне асабліва забруджаных буракоў. “Чыстыя” буракі ў гэтым годзе ў СВК “Макараўцы”, “Алекшыцы”, аграфірме “Стары Дворац” і іншых. Тым не менш, сыравіна на забруджанне ўсё ж правяраецца. На пункце для гэтага ёсць мыйка і спецыяльныя вагі. Аператар Людміла Красніцкая бярэ пробы спецыяльным шчупам. Пасля зняцця рэшткаў бацвіння і глебы, а таксама мыцця, проба буракоў узважваецца і простым матэматычным вылічэннем вызначаецца розніца паміж першапачатковай і атрыманай масай. Давялося мне пагутарыць і з маладымі дзяўчатамі. Аператар Караліна Гайдэль і рабочая Вікторыя Гульнік расказалі, што і месцам сваёй работы, і заняткам задаволены. Працаваць цікава, а побач вопытныя людзі, якія заўсёды гатовы падставіць плячо і падбадзёрыць маладых.
Ніна Наддэ, фота аўтара